Саронг (вопратка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Саронг, вопратка)

Саро́нг (малайск.: Sarung, літаральна «абалонка») — мужчынская і жаночая насцегнавая вопратка, распаўсюджаная ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і паўночнай часткі Індыйскага акіяна.

Саронг уяўляе сабою кавалак тканіны, якая падбіраецца пад памеры ніжняй часткі цела таго, хто яго апранае. Верхні край звычайна крыху больш вузкі, чым ніжэйшы. У розных рэгіёнах існуюць розныя варыянты абкручвання і замацавання на целе, у тым ліку для мужчын і жанчын.

Саронг з’яўляецца адным з найстаражытнейшых тыпаў вопраткі. У наш час складае аснову некаторых народных строяў, рэлігійнага і святочнага адзення.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]