Перайсці да зместу

Паўднёва-Усходняя Азія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Усходняя Азія
Геаграфічнае становішча
ЧасткаАзія[1]
ПадрэгіёныMaritime Southeast Asia[d], Індакітай 
Суседнія рэгіёныУсходняя Азія, Паўднёвая Азія, Меланезія і Аўстралазія
АкваторыіЦіхі акіян і Індыйскі акіян
Код M49 ААН035
12°00′ пн. ш. 105°06′ у. д.HGЯO
Тэрыторыя
Агульная плошча
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва
Шчыльнасць 152,1 чал./км²
Дзяржавы і тэрыторыі
Колькасць дзяржаў 11
Дзяржавы 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Усхо́дняя А́зія — прыродна-геаграфічны рэгіён у паўднёва-ўсходняй частцы Азіі, паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі. Ахоплівае мацерыковую частку, размешчаную пераважна на паўвостраве Індакітай, і астраўную частку, у якую ўваходзяць Малайскі архіпелаг, Філіпінскі архіпелаг і прылеглыя астравы. Плошча складае каля 4,5 млн км².[3]

У Паўднёва-Усходняй Азіі размешчаны 11 дзяржаў: Бруней, Усходні Тымор, В’етнам, Інданезія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М’янма, Сінгапур, Тайланд і Філіпіны.[4]

Для прыроды рэгіёна характэрныя сярэднягор'і і ўзгорыстыя раўніны, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны мусонны клімат, трапічныя лясы і саванны.[3]

У рэгіёне спалучаюцца высокаразвітыя гарадскія эканомікі, буйныя індустрыяльныя краіны і дзяржавы, у якіх значную ролю па-ранейшаму адыгрывае сельская гаспадарка.[5]

Гістарычнае развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-Усходняя Азія на працягу многіх стагоддзяў была адным з важных раёнаў міжнароднага марскога гандлю. Асаблівае месца займаў гандаль спецыямі. Гваздзіка, мушкатовы арэх і шэраг іншых каштоўных тавараў паходзілі перадусім з астравоў сучаснай Інданезіі і праз гандлёвыя сеткі траплялі ў Індыю, Кітай, Заходнюю Азію і Еўропу. Імкненне атрымаць доступ да гандлю спецыямі стала адным з фактараў еўрапейскай марской экспансіі ў рэгіёне з канца XV стагоддзя.[6]

У каланіяльны перыяд гаспадарка была арыентавана на пастаўкі сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі на сусветны рынак. У канцы XIX — першай трэці XX стагоддзя сярод найважнейшых экспартных тавараў рэгіёна былі рыс, натуральны каўчук, волава і цукар. З канца 1960-х — 1970-х гадоў у шэрагу краін пачаўся новы этап экспартна арыентаванага развіцця, звязаны з ростам апрацоўчай прамысловасці.[7]

Рысавыя тэрасы на востраве Лусон, Філіпіны

Сельская гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]
Порт Сінгапура. Марскі гандаль — важны складнік рэгіянальнай гаспадаркі.

Асноўнай харчовай культурай у значнай частцы рэгіёна з'яўляецца рыс. Вырошчваюцца таксама маніёк, кукуруза, цукровы трыснёг, кава, каўчуканосы, какосавая і алейная пальмы. Інданезія і Малайзія, з'яўляюцца галоўнымі раёнамі вырошчвання алейнай пальмы.[8]

Прамысловасць і гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

З другой паловы XX стагоддзя ў многіх краінах рэгіёна хутка развівалася апрацоўчая прамысловасць. Важнае месца занялі вытворчасць электронікі і электратэхнікі, тэкстыльная і швейная прамысловасць, перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны, нафтахімія, а ў асобных краінах — аўтамабілебудаванне.[7][9]

Выгаднае размяшчэнне паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі садзейнічае развіццю марскога транспарту і міжнароднага гандлю. Праз рэгіён праходзяць важныя марскія шляхі, асноўныя з якіх вядуць праз Малакскі праліў.

Ангкор-Ват у Камбоджы — адзін з найбольш вядомых турыстычных аб'ектаў рэгіёна

Важнай галіной гаспадаркі шэрагу краін ёсць турызм. Ён асабліва значны для гаспадаркі Тайланда, Камбоджы і шэрагу астраўных і прыморскіх дзяржаў рэгіёна.[10]

Эканамічная інтэграцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Важную ролю ў эканамічных сувязях паміж краінамі рэгіёна адыгрывае Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). У 1992 годзе краіны арганізацыі дамовіліся аб стварэнні Зоны свабоднага гандлю АСЕАН (AFTA), а ў 2015 годзе была створана Эканамічная супольнасць АСЕАН. Яе мэтамі з'яўляюцца паглыбленне рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, спрашчэнне руху тавараў, паслуг і інвестыцый, развіццё транспартных і вытворчых сувязей паміж краінамі.[11]

Пасля далучэння Усходняга Тымора 26 кастрычніка 2025 года членамі АСЕАН сталі ўсе 11 суверэнных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.[12]

Краіна Валюта Насельніцтва
(2020)[13][14]
Намінальны ВУП
(2020) $ billion [15]
ВУП на чалавека
(2020)[16]
Рост ВУП

(2020)[17]
Інфляцыя
(2020)[18]
Асноўныя галіны прамысловасці
Бруней B$ Брунейскі долар 437,479 $10.647 $23,117 0.1 % 0.3 % Нафта, нафтахімія, рыбалоўства
Камбоджа ៛ Riel Камбаджыйскі рыэль

US$ Долар ЗША

16,718,965 $26.316 $1,572 −2.8 % 2.5 % Адзенне, золата, сельская гаспадарка
Інданезія Rp Інданезійская рупія 270,203,917[19] $1,088.768 $4,038 −1.5 % 2.1 % Вугаль, нафта, пальмавы алей
Лаос ₭ Лаоскі Кіп 7,275,560 $18.653 $2,567 0.2 % 6.5 % Медзь, электроніка, волава
Малайзія RM Малайзійскій рынгіт 32,365,999 $336.330 $10,192 −6 % −1.1 % Электроніка, нафта, нафтахімія, пальмавы алей, аўтакампаненты
М'янма K М’янманскі к’ят 54,409,800 $70.890 $1,333 2 % 6.1 % Прыродны газ, сельская гаспадарка, адзенне
Філіпіны ₱ Філіпінскі песа 109,581,078 $367.362 $3,373 −8.3 % 2.4 % Электроніка, драўніна, аўтакампаненты
Сінгапур S$ Сінгапурскі долар 5,850,342 $337.451 $58,484 −6 % −0.4 % Электроніка, нафта, хімікаты
Таіланд ฿ Тайскі бат 69,799,978 $509.200 $7,295 −7.1 % −0.4 % Электроніка, аўтакампаненты, гума
Тымор US$ Долар ЗША 1,318,445 $1.920 $1,456 −6.8 % 0.9 % Нафта, кава, электроніка
В'етнам ₫ В’етнамскі донг 97,338,579 $340.602 $3,498 2.9 % 3.8 % Электроніка, адзенне, нафта
  1. ↑ https://www.workwithdata.com/place/south-eastern-asia Праверана 22 кастрычніка 2024.
  2. ↑ (unspecified title) — World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.
  3. 1 2 БелЭн 2001, с. 194.
  4. ↑ Standard country or area codes for statistical use (M49) (англ.). United Nations Statistics Division. Праверана 9 верасня 2026.
  5. ↑ Лопух П. С.; Страха М. Л.; Сарычава В. У.; Шандроха А. Г. (2019). Геаграфія. Краіны і народы (PDF) (вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання). Мінск: Адукацыя і выхаванне. ISBN 978-985-599-063-6.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  6. ↑ Averbuch, Bryan (2022-11-22). The Spice Trade in Southeast Asia. Oxford Research Encyclopedia of Asian History(англ.). Oxford University Press. doi:10.1093/acrefore/9780190277727.013.547.
  7. 1 2 Huff, Gregg (2024). Vent-for-surplus in Southeast Asian development since 1870. World Development(англ.). 181: 106656. doi:10.1016/j.worlddev.2024.106656.
  8. ↑ Лопух П. С.; Страха М. Л.; Сарычава В. У.; Шандроха А. Г. (2019). Геаграфія. Краіны і народы (PDF). Мінск: Адукацыя і выхаванне. p. 80. ISBN 978-985-599-063-6.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  9. ↑ Supporting Post-COVID-19 Economic Recovery in Southeast Asia (англ.). Asian Development Bank. Праверана 11 верасня 2026.
  10. ↑ Supporting Post-COVID-19 Economic Recovery in Southeast Asia (англ.). Asian Development Bank. Праверана 11 верасня 2026.
  11. ↑ Economic Community (англ.). ASEAN Secretariat. Праверана 11 верасня 2026.
  12. ↑ ASEAN Plus Three Economic Relation (англ.). ASEAN Secretariat. Праверана 11 верасня 2026.
  13. ↑ South-Eastern Asia Population (LIVE). worldometer (16 кастрычніка 2025). Праверана 16 October 2025.
  14. ↑ Hasil Sensus Penduduk 2020 (індан.). Statistics Indonesia (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 January 2021. Праверана 21 January 2021.
  15. ↑ World Economic Outlook (December 2020) – Nominal GDP. IMF. Архівавана з першакрыніцы 19 October 2019. Праверана 25 January 2021.
  16. ↑ World Economic Outlook (December 2020) – Real GDP growth. IMF. Архівавана з першакрыніцы 14 November 2020. Праверана 25 January 2021.
  17. ↑ World Economic Outlook (December 2020) – Real GDP growth. IMF. Архівавана з першакрыніцы 14 November 2020. Праверана 25 January 2021.
  18. ↑ World Economic Outlook (December 2020) – Inflation rate, average consumer prices. IMF. Архівавана з першакрыніцы 14 November 2020. Праверана 25 January 2021.
  19. ↑ Hasil Sensus Penduduk 2020 (індан.). Statistics Indonesia (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 January 2021. Праверана 21 January 2021.

Паўднёва-Усходняя Азія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 194. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).