Сатакунта
| Сатакунта | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| шведск.: Satakunta[1] фінск.: Satakunta | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Гімн | Satakunnan laulu[d][2] | ||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1 студзеня 1994 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Код ISO 3166-2 | FI-17 | ||||
| Афіцыйны сайт (фін.) | |||||
Сатакунта (фінск.: Satakunta) — вобласць на захадзе Фінляндыі на тэрыторыі былой ляні Заходняя Фінляндыя. Адміністрацыйны цэнтр — г. Поры. Перакладаецца назва «Сто каралеўстваў» (фін. Sata — сто, і фін. Kunta — каралеўства).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на заходнім узбярэжжы Фінляндыі, на беразе Батнічнага заліва. Значная частка тэрыторыі вобласці занята вадаёмамі. Большасць азёр Сатакунты маюць пясчанае дно і празрыстыя воды. Самае буйнае возера Пюхяярві ў Сякюля, у паўднёвай частцы вобласці. Праз сярэднюю Сатакунту працякае рака Кокемяенёкі і ў паўночнай частцы вобласці цячэ звілістая Карвіянёкі.
Рэльеф роўны. Самыя высокія пункты знаходзяцца ў паўночнай частцы (мясцовасці Ямі ў Яміярві і Алкіянвуоры ў Карвіа, дзе ёсць утвораныя ледавіковым перыядам гранітныя пагоркі).
Сярэдняя і паўднёвая часткі Сатакунты з’яўляюцца земляробчымі раёнамі. Прыморская прырода Сатакунты суровая, але прыгожая. Сярод прыродных славутасцяў — каля двухсот скалістых астравоў архіпелагу Оўрат у Мерыкарвыі, архіпелагі перад Лувія і Раўма, а таксама пясчаны пляж Юютэры.
Зноскі
- ↑ https://kaino.kotus.fi/svenskaortnamn/?a=find&qfind=satakunda Праверана 7 мая 2021.
- ↑ https://satakunta.fi/info/tietopaketti-satakunnasta/satakunnan-maakuntatunnukset/ Праверана 7 мая 2021.
- ↑ Key figures on population by Area, Information and Year Праверана 21 красавіка 2026.
- ↑ https://www.maanmittauslaitos.fi/sites/maanmittauslaitos.fi/files/attachments/2021/01/Vuoden_2021_pinta-alatilasto_kunnat_maakunnat.pdf