Сафі Адлерспарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафі Адлерспарэ
Род дзейнасці актывіст за права жанчын, рэдактар газеты
Дата нараджэння 6 ліпеня 1823(1823-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1895(1895-06-27)[1][3][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Axel Adlersparre[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Illis quorum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафі Адлерспарэ (шведск.: Carin Sophie Adlersparre; 6 ліпеня 1823 — 27 чэрвеня 1895) — феміністка, журналістка і піянер руху па абароне правоў жанчын у Швецыі.

Заснавальніца і рэдактар першага скандынаўскага часопіса для жанчын «Часопіс для дома» (Tidskrift för hemmet) і двух арганізацый: Handarbetets vänner (займалася вытворчасцю і распрацоўкай тэкстыльных вырабаў) і Асацыяцыі Фрэдрыкі Брэмер (Fredrika-Bremer-förbundet, арганізацыя па абароне правоў жанчын). Таксама з’яўляецца адной з двух першых жанчын, якія сталі членамі дзяржаўнага камітэта Швецыі. Яна таксама вядомая пад псеўданімам Эсэльд.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сафі атрымала хатнюю адукацыю, а затым правяла два гады ў адным з лепшых пансіянатаў для дзяўчат у Стакгольме. У 1868 яна выйшла замуж за арыстакрата Алекса Адлерспарэ і стала мачахай для пяці яго дзяцей. Муж падтрымліваў яе працу па правядзенню сацыяльных рэформаў.

Сафі была прыхільніцай творчасці шведскай пісьменніцы і феміністкі Фрэдрыкі Брэмер, а таксама сяброўкай феміністкі Разалі Алівекроны, дзякуючы чаму і сама зацікавілася тэмай фемінізму. У той час у Швецыі, дзякуючы раману Фрэдрыкі Брэмер Hertha, ужо пачалося грамадскае абмеркаванне жаночых правоў, што прывяло да адмены апякунства над незамужнімі жанчынамі і стварэнню першай дзяржаўнай школы для жанчын.

Часопіс[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка Tidskrift för hemmet, 1878 год.

У 1859 Адлерспарэ і Алівекрона стварылі першы ў Скандынавіі часопіс для жанчын Tidskrift för hemmet, які адразу стаў папулярны. Фінансавую падтрымку часопісу аказвала арыстакратка і гаспадыня салона Фрэдрыка Лімнэль. Часопіс стаў першай сталай пляцоўкай для абмеркавання жаночых правоў, гендэрных роляў і фемінізму ў Швецыі. Разалі і Сафі дзялілі пасаду галоўнага рэдактара аж да 1868 года, калі Разалі вырашыла пакінуць часопіс. Сафі працягнула працу над часопісам ўжо без сяброўкі. У якасці журналісткі Сафі стала вядомая пад псеўданімам Эсэльд (Esselde).

У 1886 Tidskrift för hemmet быў закрыт і заменены на новы паспяховы жаночы часопіс пад назвай Dagny, у якім Сафі таксама працавала галоўным рэдактарам з 1886 па 1888 год. Гэты часопіс выпускаўся «асацыяцыяй Фрэдрыкі Брэмер», заснавальніцай якой з’яўлялася сама Адлерспарэ.

Актывізм[правіць | правіць зыходнік]

Сафі Адлерспарэ, 1892 год.

Сафі не факусавала сваю ўвагу толькі на барацьбе за выбарчае права для жанчын, нягледзячы на тое, што ў Швецыі жанчыны не маглі галасаваць аж да 1862 года. Прыярытэтам Адлерспарэ ж былі адукацыя і праца, якая дазволіла б жанчынам быць фінансава незалежнымі. Яна казала: «Жанчынам патрэбна праца, а працы патрэбныя жанчыны».

У 1862 годзе яна арганізавала вячэрнія курсы для жанчын, каб даць ім прафесійную адукацыю. У 1863 годзе яна адкрыла сакратарскае бюро, якое стала паспяховым кадравым агенцтвам. На наступны год, натхнёная сваёй будучай нявесткай, мастачкай Сафіяй Адлерспарэ, яна адправіла петыцыю ў парламент Швецыі з патрабаваннем даць жанчынам роўнае з мужчынамі права на навучанне ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў. На той момант жанчыны ў Каралеўскай акадэміі маглі вывучаць толькі спецыяльныя дысцыпліны, і, нягледзячы на тое, што Сафія была паспяховай мастачкай, яе не прымалі ў акадэмію. Яе петыцыя прывяла да дэбатаў у парламенце і, нарэшце, да рэформы 1864 года, якая дазволіла жанчынам вучыцца ў Акадэміі нароўні з мужчынамі.

У 1866 годзе Сафі заснавала «стакгольмскі пакой для чытання» (Stockholms läsesalong), які стаў бясплатнай бібліятэкай для жанчын і які дазволіў павялічыць ўзровень жаночай адукаванасці і прафесіяналізму. Мэтай бясплатнай бібліятэкі, па словах Сафі, было даць магчымасць жанчынам «працягнуць самаадукацыю і пашырыць свой кругагляд».

Сафі актыўна спрыяла прасоўванні жаночай адукацыі не толькі таму, што хацела бачыць больш жанчын у прафесійнай сферы, але і таму, што хацела, каб жанчыны сталі больш актыўнымі ў грамадстве ў цэлым. «Чым больш мы жадаем і чакаем ад жаночага ўдзелу ў рэфармаванні грамадства, тым важней, каб яны былі добра падрыхтаваны», — казала яна. У гэты перыяд часу было зроблена шмат рэформаў у сферы адукацыі для жанчын. У 1865 годзе Сафі стала членам камітэта па школах для дзяўчынак, які быў прызначаны урадам для правядзення даследавання і вылучэння рэформаў, накіраваных на паляпшэнне сістэмы жаночай адукацыі. Гэта быў першы дзяржаўны камітэт, членамі якога сталі жанчыны: Сафі Адлерспарэ і Хільда Касэлі.

Іншая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1874 Сафі, сумесна з Ханай Вінге, заснавала таварыства «Сяброўкі рукадзелля» (Handarbetets vänner) і была старшынёй гэтай арганізацыі да 1887 года. Арганізацыя займалася навучаннем жанчын дызайну адзення і працы з тэкстылем, а таксама вытворчасці і распрацоўцы перадавых тэкстыльных вырабаў. «Сяброўкі рукадзелля» былі арганізаваны з мэтай павысіць якасць, а тым самым і статус жаночай рукадзельныя працы, якая ў тыя часы была важнай крыніцай даходаў жанчын, вымушаных самастойна зарабляць на жыццё.

Сафі ўдзельнічала і ў літаратурным жыцці Швецыі. У тым ліку яна фінансава падтрымлівала Сельму Лагерлёф падчас яе працы. А ў апошнія гады свайго жыцця Сафі працавала над напісаннем біяграфіі Фрэдрыкі Брэмер, але не паспела скончыць яе.

Асацыяцыя Фрэдрыкі Брэмер[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, Сафі найбольш вядомая тым, што заснавала асацыяцыю Фрэдрыкі Брэмер (Fredrika-Bremer-Förbundet) — першую арганізацыю па абароне правоў жанчын у Швецыі. Асацыяцыя была створана ў 1884 годзе і названая ў гонар пісьменніцы Брэмер, прыхільніцай якой з’яўлялася сама Адлерспарэ. Пасада старшыні асацыяцыі была фармальна занята Гансам Гільдэбрандам, таму што Сафі лічыла, што арганізацыю будуць успрымаць нашмат сур’ёзней, калі яе ўзначаліць мужчына. Аднак на самай справе старшынёй была сама Сафі, яна займала гэтую пасаду аж да сваёй смерці ў 1895 годзе. Таксама Адлерспарэ лічыла, што ўдзел мужчын у барацьбе за роўнасць вельмі важна. Мэтай арганізацыі была «праца над здаровым і спакойным прагрэсам ва ўздыме жанчын як маральна і інтэлектуальна, так і грамадска і эканамічна».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г K Sophie Adlersparre (f. Leijonhuvud) — 1917.
  2. а б Västrums kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker. Huvudserien, SE/VALA/00454/C I/2 (1796-1827), bildid: C0029358_00127 — С. 238. Праверана 13 красавіка 2018.
  3. а б в г Carin Sophie Adlersparre 1823-07-06 — 1895-06-27 Kvinnosakskvinna, tidskriftsredaktör, Fredrika-Bremer-Förbundets initiativtagare Праверана 1 верасня 2020.
  4. Adlersparre, Carin Sofi // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/46035886Svenskagravar.se. Праверана 28 студзеня 2018.
  5. Digitalt arkiv över äldre svenska kvinnotidskrifter Праверана 9 сакавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lilla Focus Uppslagsbok [Little Focus Encyclopedia] (in Swedish). Focus Uppslagsböcker AB. 1979
  • «Sophie Adlersparre». Göteborgs universitetsbibliotek (in Swedish). 2012-09-01
  • Sigrid Leijonhufvud (1910). Victoria Benedictsson, Ernst Ahlgren och Esselde : en brefväxling (in Swedish). Stockholm
  • Sigrid Leijonhufvud (1922-23). Sophie Adlersparre 1-2
  • U. Manns, Den sanna frigörelsen: Fredrika-Bremer-förbundet 1884—1921 (1997)
  • Anna Nordenstam (2001). Begynnelser: Litteraturforskningens pionjärkvinnor 1850—1930
  • Barbro Hedwall (2011). Susanna Eriksson Lundqvist, ed. Vår rättmätiga plats. Om kvinnornas kamp för rösträtt [Our Rightful Place. About women’s struggle for suffrage] (in Swedish). Förlag Bonnier. ISBN 978-91-7424-119-8
  • Österberg, Carin (1990). Svenska kvinnor; Föregångare Nyskapare[Swedish women; Predecessors, pioneers]  (.)
  • Sigrid Leijonhufvud. «K Sophie Adlersparre (f. Leijonhuvud)». Svenskt biografiskt lexikon. Retrieved 2015-06-16