Сацыяфобія
| Сацыяфобія | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | 6B04 |
| МКХ-10 | F40.1, F93.2 |
| МКХ-10-КМ | F40.10, F40.1 і F93.2 |
| МКХ-9 | 300.23 |
| МКХ-9-КМ | 300.23[1] |
| MedlinePlus | 000957 |
| MeSH | D010698 |
Сацыяфобія (лац.: societas + стар.-грэч.: φόβος — грамадства + страх) — упартая нематываваная боязь выканання дзеянняў у грамадскіх месцах. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасцей сустракаецца ў самотных і негаваркіх людзей.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Схільнасць да хваробы выклікае турбаванне водгукам навакольных, боязь выглядаць смешным і страты пашаны і даверу, недаацэнка ўласных поспехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманне, пастаяннае параўнанне сваіх дасягненняў з поспехамі іншых.
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў з людзьмі, што суправаджаецца дрыжаннем рук, пачырваненнем, павышаным потааддзяленнем і буркатаннем у жываце. У выніку адбываецца адасабленне (пазбяганне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменні яго неабгрунтаванасці[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ en — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Вольга Цыбульская. Не бойцеся здацца смешным // Краіна здароўя. — 18 жніўня 2010. — № 41 (210). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)