Саюз зямельных уласнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Саюз зямельных уласнікаў – палітычная арганізацыя памешчыкаў Расіі ў 19051908 гг. і 19161920 гг. Заснаваны ў лістападзе 1905 г. у Санкт-Пецярбургу для абароны буйнога прыватнага землеўладання і самадзяржаўнага ладу ва ўмовах рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Пасля яе задушэння часова спыніў існаванне (1908 г.). Адноўлены ў лістападзе 1916 г. з мэтай дапамогі арміі сельскагаспадарчымі прадуктамі і абароны прыватнай уласнасці на зямлю. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Саюз – падпольная манархічная арганізацыя, звязаная з белым рухам. Адзін з яго кіраўнікоў А.В.Крывашэін у 1920 г. узначальваў белагвардзейскі Урад Поўдня Расіі. Пасля разгрому Чырвонай арміі асноўных сіл белагвардзейцаў саюз распаўся.