Перайсці да зместу

Саюз кінематаграфістаў СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз кінематаграфістаў СССР
Краіна
Тып арганізацыі творчы саюз СССР[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1957
Ліквідацыя
Дата скасавання 1991
Узнагароды

Саюз кінематаграфістаў СССР — грамадская творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвала дзеячаў савецкага кінематографа.

Саюз быў створаны ў лістападзе 1965 года на Устаноўчым з’ездзе кінематаграфістаў СССР (аргкамітэт Саюза быў заснаваны ў 1957 годзе).

Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, які склікаўся раз у пяць гадоў. Выканаўчы орган — праўленне.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971).

У чэрвені 1990 года рашэннем VI з’езда пераўтвораны ў Федэрацыю Саюзаў кінематаграфістаў СССР. Старшыня — Даўлатназар Худаназараў.

У маі 1991 года Федэрацыя СК СССР рэарганізавана ў Канфедэрацыю Саюзаў кінематаграфістаў.