Перайсці да зместу

Саўт-Гейт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Саўт-Гейт
англ.: South Gate
33°56′39″ пн. ш. 118°11′42″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Maria del Pilar Avalos[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1923
Вышыня цэнтра 35 ± 1 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 92 726 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 323
Паштовы індэкс 90280
cityofsouthgate.org (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Саўт-Гейт (ЗША)
Саўт-Гейт
Саўт-Гейт

Саўт-Гейт (англ.: South Gate) — горад у акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. Размешчаны за 11 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.

Першымі еўрапейцамі, якія пасяліліся на тэрыторыі сучаснага Саўт-Гейта, былі іспанцы ў XVIII стагоддзі. На працягу XIX стагоддзя насельніцтва наваколляў расло дзякуючы з’яўленню вялікай колькасці жывёлагадоўчых ферм, якія з 1880 года пачалі саступаць месца земляробчым. Назву «Саўт-Гейт» паселішча атрымала ў 1918 годзе, статус горада мае з 20 студзеня 1923 года. У перыяд з 1910 па 1940 г. большая частка сельскагаспадарчых зямель была забудавана жылымі дамамі і заводамі.

Насельніцтва — 94 396 чалавек.

Клімат напаўзасушлівы міжземнаморскі, з мяккай зімой і гарачым, сухім летам.

Зноскі

  1. https://www.cityofsouthgate.org/Government/City-Council/Meet-the-City-Council/Mayor-Maria-del-Pilar-Avalos Праверана 6 лютага 2023.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.