Святая Хадэмунда
Святая Хадэмунда | |
---|---|
ням.: Hademunda | |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1029 |
Месца смерці | |
Муж | Маркварт |
Хадэмунда (ням.: Hademunda), ? Эберсберг пад Мюнхенам у Баварыі — 11 лістапада 1029, Іерусалім, Ізраіль) — каталіцкая святая, паломніца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хадэмунда даводзілася роднай дачкой графу Адальбера фон Эберсбергу і сястрой графу Ульрыху. Была выгадавана ў страху Божым і набожнасці. Выйшла замуж за маркграфа Маркварта Карынтыйскага.
У хуткім часе памёр яе муж і, падзяліўшы ўся маёмасць, графіня адправілася як простая бедная паломніца ў Іерусалім. Тут яна вяла праведнае жыццё і сканала 11 лістапада 1029 года. Паводле падання, на яе магіле адбывалася мноства цудаў. Даведаўшыся пра смерць сястры, яе састарэлы брат Ульрых таксама стаў збірацца ў Іерусалім, але яго пераканалі не адпраўляцца ў старасці ў гэтак працяглы і небяспечны шлях.