Свята-Пакроўская царква (Паніжаны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°31′46″ пн. ш. 24°08′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Паніжаны
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы 1930-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Паніжаны Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1930-я гады з цэглы. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які на фасадзе завершаны 4-граннай шатровай званіцай, над алтарнай часткай — шатровай вежачкай на шчыце. З тыльнага боку далучана 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны зубчастымі фрызамі, крапаванымі вуглавымі лапаткамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]