Свята-Пакроўская царква (Збляны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква, Збляны.jpg
53°36′23,77″ пн. ш. 25°14′52,78″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Збляны
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль
Будаўніцтва ???—1900 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000355шыфр 413Г000355
Стан дзейнічае

Свята-Пакроўская царква (Гродзенская вобласць)
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква

Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Зблянах Лідскага раёна. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Крыжова-купальны аднавежавы храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны трох'ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём з пяціграннай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на васьмігранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм.[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]