Перайсці да зместу

Святлана Мікалаеўна Радкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Святлана Радкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Святлана Мікалаеўна Радкевіч
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1979(1979-10-09) (47 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, СССР
Спецыялізацыя Спрынтарскае шматбор'е
500 метраў 38,53 (2009)
1000 метраў 1.16,79 (2012)
1500 метраў 2.04,96 (2007)
3000 метраў 4.37,17 (2007)
Апошняе абнаўленне: 1.02.2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлана Мікалаеўна Радкевіч (нар. 9 кастрычніка 1979 года, Мінск, Беларуская ССР) — беларуская канькабежка, якая спецыялізуецца на спрынтарскіх дыстанцыях (500 і 1000 метраў). Неаднаразовая абсалютная чэмпіёнка Беларусі па спрынтарскім шматбор'і. Удзельніца трох зімовых Алімпійскіх гульняў (2002, 2006, 2010).

На Алімпійскіх гульнях поспехаў не дамагалася: вышэйшая дасягненне Радкевіч - 27-е месца з 29 удзельніц на дыстанцыі 500 метраў у 2006 годзе ў Турыне. У 2006 і 2010 гадах Радкевіч была адзінай, хто прадстаўляў Беларусь у алімпійскіх спаборніцтвах канькабежцаў.

Святлана Радкевіч на Алімпійскіх гульнях

[правіць | правіць зыходнік]
Алімпійскія
гульні
500 м1000 м1500 м3000 м5000 мКамандная
гонка
2002 Солт-Лейк-Сіці2833———
2006 Турын2733————
2010 Ванкувер33—————

Зноскі