Світанак (суполка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Світанак» — суполка студэнтаў Беларускага тэхналагічнага інстытута, утвораная ў 1987 годзе.

Аб’ядноўвала каля 40 членаў, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі КБС. Кіраўнік — Алесь Гуркоў. Асноўны кірунак дзейнасці — экалогія, нацыянальнае адраджэнне, праблемы беларускага студэнцтва. З 1988 года суполка наладзіла выпуск самвыдавецкай газеты «Студэнцкая думка». На базе суполкі ў канцы 1980-х узнікла новае грамадскае аб’яднанне — Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]