Задзіночанне беларускіх студэнтаў
Задзіночанне беларускіх студэнтаў | |
---|---|
ЗБС | |
![]() | |
Місія | Абарона правоў і прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў |
Дата заснавання | 1988 |
Тып | Студэнцкая арганізацыя |
Цэнтр |
![]() |
Сайт | zbsunion.by |
Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі[1], кааліцыя студэнцкіх аб’яднанняў 16 беларускіх універсітэтаў[2], у мінулым беларускае грамадскае аб’яднанне[3], якое ўзнікла ў канцы 1980-х гадоў у ходзе дзейнасці нефармальных беларускіх студэнцкіх фарміраванняў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 1980-х гадоў на хвалі перабудовачных настрояў нефармальныя беларускія студэнцкія фарміраванні БДТУ, БДУ, БДМУ, а таксама Педагагічнага ўніверсітэта вырашылі аб’яднацца супраць ідэялагізацыі адукацыі[4][5].
У 1989 годзе пад эгідай ЗБС выйшаў першы выпуск газеты «Студэнцкая Думка», пасля стаўшы журналам[6].
Дзейнасць у 1990-я[правіць | правіць зыходнік]
У 1992 годзе ЗБС былі афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў“».
На працягу 1990-х гадоў ЗБС займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі.
З 1999 года ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам ESU (Еўрапейскі cаюз cтудэнтаў)[7].
Дзейнасць у 2000-я[правіць | правіць зыходнік]
Увесну 2000 года адбыўся шэраг пікетаў супраць абавязковага размеркавання студэнтаў, якія ініцыявалі суполкі ЗБС. У выніку дэпутат Навасяд у 2001 годзе сабраў 35 тысяч подпісаў студэнтаў супраць размеркавання[8].
16 жніўня 2001 года правялі акцыю «Аранжавы настрой». Каля дваццаці актывістаў былі апранутыя ў аранжавыя майкі і раздавалі апельсіны ды мандарыны[9].
7 верасня 2001 года прадстаўнікі праваахоўных органаў апісалі перадвыбарчыя матэрыялы і атрыбутыку на штаб-кватэры арганізацыі[10].
У 2001 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗБС пазбавілі афіцыйнай рэгістрацыі[3].
15-16 мая 2004 года ЗБС ладзілі канферэнцыю «Правы студэнтаў», на якой прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў студэнтаў[11].
Дзейнасць у 2010—2015 гады[правіць | правіць зыходнік]
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года зладзілі акцыю «Грамадзянін». Мэтай акцыі было жаданне паказаць, хто на самой справе стварае Беларусь — грамадзяне. Галоўныя накірункі дзейнасці кампаніі: інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца з дзяржаўнымі інстытутамі[12][13].
У 2014 годзе ЗБС ладзіў кінапрагляды ў падземных пераходах, за што 19 верасня было затрымана каля 30 чалавек, а 2 актывіста ЗБС былі арыштаваная на 5 і 6 дзён[14][15].
Сучасная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года[16][17].
У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаванняў пратэста, а таксама з патрабаваннямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах[18][19]. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС[20][21].
У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра оперы і балета[22]. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зніжкавая картка Unicard, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомай карткі ISIC («International Student Identity Card»)[23].
У 2019 годзе актывісты ЗБС разам з ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блок», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя»[24][25][26].
Увесну 2020 года ладзілі спачатку акцыю «Ха-ха я тут памру» і заклікалі да студэнцкага страйку, каб прыцягнуць увагу да неэфектыўнай палітыкі беларускіх уладаў у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі[27][28][29]. За гэта з МДЛУ была адлічана сяброўка Рады ЗБС Лізавета Пракопчык[30][31]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[32]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[33][34].
Зранку 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі і завезлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка[35]. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязняў[36]. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Ўкраіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[37][38].
Пасля арыштаў і пераследу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся ў Кіеве і разам з іншымі студэнцкімі актывістамі плануюць працягваць дзейнасць дыстанцыйна[37][39].
23 лютага 2021 года ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднанняў 15 універсітэтаў Беларусі[40][2]. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднанні БарДУ, Акадэміі Мастацтваў, Акадэміі Музыкі, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ[41]. 28 красавіка да ЗБС таксама далучылася студэнцкае аб’яднанне БрДТУ[42].
14 мая 2021 года пачаўся судовы працэс над актывістамі ЗБС па «справе студэнцтва 12 лістапада»[43]. Па закліку ЗБС пад будынак суда прыйшло каля 200 чалавек, у тым ліку дыпламаты краін ЕС[44]. У залю пусцілі толькі блізкіх сваякоў, стыхійны збор пад будынкам суда разагнаў АМАП. Затрымалі 14 чалавек[45].
Старшыні Рады ЗБС[правіць | правіць зыходнік]
- Ігар Міхно
- Аляксей Глушко
- Антоні Бокун
- Алесь Міхалевіч
- Крысціна Сідун (1999—2002)
- Вольга Кузьміч (2002—2005)
- Алена Талапіла (2005—2007)
- Яўген Іванюк (2007—2012)
- Анастасія Доль (2012—2016)
- Яўген Міхасюк (2016-2017)
- У 2016 годзе пасада была ліквідавана рашэннем самой Рады.
Зноскі
- ↑ https://zbsunion.by/
- ↑ 2,0 2,1 https://euroradio.fm/ru/v-belarusi-studenty-obedinyayutsya-v-edinuyu-associaciyu
- ↑ 3,0 3,1 https://news.tut.by/society/10999.html Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ ЗБС: Гісторыя . zbsunion.by. Праверана 15 мая 2016.
- ↑ http://studentby.org/2013/12/10-10/ (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2016. Праверана 15 мая 2016.
- ↑ Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год . Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
- ↑ Belarus - Belarus Student Association (BSA) . www.esu-online.org. Праверана 17 студзеня 2021.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=31861
- ↑ https://naviny.media/rubrics/elections/2001/08/16/ic_news_623_348189 Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://naviny.media/rubrics/elections/2001/09/07/ic_news_623_347868 Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://naviny.by/rubrics/society/2004/05/13/ic_news_116_253078 Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://gazetaby.com/post/kampaniya-gramadzyanin-zadachy-zaklikacz-na-ploshchu-nyama/32064/
- ↑ https://belapan.by/archive/2010/12/07/432624/ Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=135643
- ↑ https://euroradio.fm/arganizatarau-kino-u-perahodze-asudzili-na-nekalki-sutak
- ↑ Белорусские студенты возрождают «Задзіночанне» . Наша Ніва. Праверана 15 мая 2016.
- ↑ Студенты возрождают легендарное «Задзіночанне» . Белсат (6 мая 2016). Праверана 15 мая 2016.
- ↑ https://charter97.org/be/news/2017/3/24/244774/
- ↑ https://vk.com/studentsbloc
- ↑ https://www.svaboda.org/a/28379781.html
- ↑ https://zbsunion.by/news/17962
- ↑ https://symbal.by/prahrama-bnr-100/
- ↑ https://34mag.net/post/unicard
- ↑ https://euroradio.fm/ru/molodyozhnyy-blok-idyot-v-parlament-gotovy-rabotat-dazhe-s-brsm
- ↑ http://moladz-bel.info/#/
- ↑ https://naviny.media/new/20190928/1569673761-bsdg-vydvinula-24-kandidata-v-deputaty-palaty-predstaviteley Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://www.svaboda.org/a/30496861.html
- ↑ https://m.nn.by/ru/articles/249545/
- ↑ https://naviny.media/new/20200319/1584621914-ststudenty-mglu-obyavili-o-podgotovke-zabastovki-s-trebovaniem-vvesti-v-vuze Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://news.tut.by/society/678850.html Архівавана 21 студзеня 2021.
- ↑ https://naviny.media/new/20200319/1584621914-ststudenty-mglu-obyavili-o-podgotovke-zabastovki-s-trebovaniem-vvesti-v-vuze Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ http://spring96.org/be/news/96495
- ↑ https://news.tut.by/society/678850.html Архівавана 21 студзеня 2021.
- ↑ http://spring96.org/be/news/96594
- ↑ «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ
- ↑ Заявление протеста против наступления на "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў"(руск.) . Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
- ↑ 37,0 37,1 https://mediazona.by/article/2020/12/29/gaudeamus
- ↑ https://news.tut.by/society/709418.html Архівавана 14 студзеня 2021.
- ↑ https://dumka.me/stachkomy Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=268794&lang=ru
- ↑ https://zbsunion.by/about
- ↑ https://t.me/zbsunion/2034
- ↑ https://www.dw.com/ru/v-minske-nachalsja-sud-po-delu-studentov/a-57531268
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31255312.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/31254555.html
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Vitali Silitski, Jan Zaprudnik. The A to Z of Belarus (The A to Z Guide Series) (англ.) . — Lanham: Scarecrow Press, 2010. — С. 290–291. — 470 с. — ISBN 978-0-8108-7200-4.