Сезар (прэмія, 2024)
49-я прэмія «Сезар» | |||
---|---|---|---|
Дата | 23 лютага 2024 | ||
Месца | |||
Узнагароды | |||
Фільм | «Анатомія падзення» | ||
Рэжысёр |
Жусцін Трые «Анатомія падзення» |
||
Акцёр |
Ар’е Вортхалтэр «Справа Голдмана» |
||
Актрыса |
Сандра Хюлер «Анатомія падзення» |
||
Найбольш узнагарод | «Анатомія падзення» (6) | ||
Найбольш намінацый | «Царства жывёл» (12) | ||
Афіцыйны сайт акадэміі (фр.) (англ.) | |||
|
49-я цырымонія ўручэння прэміі «Сезар», якая ўручаецца Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа, адбылася 23 лютага 2024 года ў парыжскай «Алімпіі» у гонар найлепшых французскіх фільмаў 2023 года.
Валеры Лемерсье была выбрана Акадэміяй у якасці старшыні журы сёлетняй цырымоніі пасля таго, як яна тройчы была вядучай цырымоній (2006, 2007 і 2010)[1].
Намінацыі былі абвешчаныя 24 студзеня 2024 года[2]. «Царства жывёл» лідзіравала з 12 намінацыямі, за ім ішла «Анатомія падзення» з 11 намінацыямі[3].
«Анатомія падзення» атрымала шэсць узнагарод, у тым ліку за «Найлепшы фільм». За працу над фільмам Жусцін Трые атрымала ўзнагароду за найлепшую рэжысуру і стала другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала «Сезар» у гэтай катэгорыі[4]. Яна нават зрабіла хет-трык, атрымаўшы таксама прыз за найлепшы фільм і за налепшы арыгінальны сцэнар.
Аньес Жауі і Крыстафер Нолан атрымалі ганаровага Сезара[5].
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Намінацыя | Пераможца | Сп. |
---|---|---|
Найлепшы фільм | «Анатомія падзення» (рэж. Жусцін Трые) | [6][7] |
Найлепшая рэжысура | Жусцін Трые — «Анатомія падзення» | |
Найлепшы акцёр | Ар’е Вортхалтэр — «Справа Голдмана » | |
Найлепшая актрыса | Сандра Хюлер — «Анатомія падзення» | |
Найлепшы замежны фільм | «Проста, як Сільвен » (рэж. Манья Шакры ) |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pablo Baron. Valérie Lemercier choisie pour être la présidente des César 2024 . Le Point (21 лістапада 2023).
- ↑ Académie Cinéma Agenda . Акадэмія мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 22 студзеня 2024.
- ↑ Goodfellow, Melanie. 'The Animal Kingdom' Leads Nominations For France's 2024 César Awards, Followed By 'Anatomy Of A Fall' – Full List (англ.) . Deadline (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Thomas Martin. Quelle femme a eu le premier César de la meilleure réalisatrice pour son film avant Justine Triet ? . actu.fr (24 лютага 2024).
- ↑ Keslassy, Elsa. 'Oppenheimer' Director Christopher Nolan, French Actor Agnes Jaoui to Receive Honorary Cesar Awards (англ.). Variety (19 студзеня 2024). Праверана 19 January 2024.
- ↑ La Cérémonie des César 2024 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 25 лютага 2024.
- ↑ César Awards, France (2024) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 49-я прэмія «Сезар» (фр.) на сайце Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа
- 49-я прэмія «Сезар» (фр.) на сайце «AlloCiné»
- 48-я прэмія «Сезар» (англ.) на сайце «Internet Movie Database»