Сера-ду-Мар
|
Сера-ду-Мар
|
|
|---|---|
Нацыянальны парк Сера-дус-Арганус на тэрыторыі Сера-ду-Мар | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | хрыбет |
| Мацярык | Паўднёвая Амерыка[1] |
| Краіна | |
| 21°30′56″ пд. ш. 41°24′46″ з. д.HGЯO | |
| Памеры | |
| Даўжыня | 1 500 км |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Pico Maior de Friburgo[d] |
| Вышыня | 604 м |
| Геалогія | |
| Перыяд утварэння | трыясавы перыяд |
Сера-ду-Мар (парт.: Serra do Mar) — горная сістэма ў паўднёва-ўсходняй частцы Бразіліі.
Даўжыня — 1500 км, а вышыня — да 1889 м.[2]
Горная сістэма з’яўляецца прыўзнятым краем крышталічнага Атлантычнага шчыта, які рэзка абрываецца да Атлантычнага акіяна, што надае ўсходнім схілам выгляд горных хрыбтоў. Пры гэтым геалагічны ўзрост нагор’я роўны 60 млн гадоў.
З прычыны шматлікіх высечак лесу і ўрбанізацыі, экасістэма Сера-ду-Мар зведала значныя змены. Знішчана частка падлеску, зніклі некаторыя каштоўныя віды жывёл і раслін. Сёння функцыі захавання біялагічнай разнастайнасці ўскладзены на нацыянальныя прыродныя паркі, экалагічныя станцыі і запаведнікі, аднак па-ранейшаму лясныя пажары, кіслотныя дажджы і браканьеры знішчаюць яго.
З прычыны геалагічнай каштоўнасці, багацця фаўны і флоры, частка Сера-ду-Мар на тэрыторыі штата Сан-Паўлу абаронена Кандэфаатам і ўключана ў спіс Гістарычнай спадчыны штата Сан-Паўлу 6 чэрвеня 1985 года.[3]
Паводле артыкула 225 § 4 Канстытуцыі Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, Сера-ду-Мар, трапічны лес Амазонкі, Атлантычны лес, Мата-Гросэнс Пантанал і яго прыбярэжная зона з’яўляюцца нацыянальнай спадчынай. Частка Сера-ду-Мар была абвешчана аб’ектам Сусветнай спадчыны ў 1999 годзе як частка «Запаведніка Мата-Атлантыка-дэль-Судэста»[4].
На тэрыторыі нагор’я знаходзяцца такія гарады, як Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра. Выток ракі Параіба-ду-Сул.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.scielo.org.mx/scielo.php?script=sci_arttext&pid=S0016-71692011000100005
- ↑ CEON. Atlas Geográfico Escolar - IBGE(нявызн.). Atlas Geográfico Escolar - IBGE. Праверана 9 верасня 2024.
- ↑ Міністэрства культуры штата Сан-Паоло. Сера-ду-Мар і Паранапіакаба (ісп.).
- ↑ Канстытуцыя Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія (ісп.). www.planalto.gov.br. Праверана 09-09-2024.