Скайлэб-4
| Скайлэб-4 | |||||
| Эмблема | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Палётныя даныя карабля | |||||
| Назва карабля | Скайлэб-4 (Апалон) | ||||
| Ракета-носьбіт | Сатурн-1Б | ||||
| Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр Кенэдзі, LC 39B | ||||
| Запуск | 16 лістапада 1973 года 14:01:23 UTC[1] | ||||
| Стыкоўка | Скайлэб | ||||
| Пасадка | 8 лютага 1974 года 00:00:00 UTC | ||||
| Працягласць палёту | 84 дня 1 гадзіна 16 хвіл | ||||
| Пройдзеная адлегласць | 55,5 млн км | ||||
| Апагей | 437 км | ||||
| Перыгей | 422 км | ||||
| Перыяд абарачэння | 93,1 хвіл | ||||
| Маса | 6033 кг | ||||
| NSSDC ID | 1973-090A | ||||
| NORAD ID | 06936 | ||||
| Палётныя даныя экіпажа | |||||
| Членаў экіпажа | 3 | ||||
| Пазыўны | «Скайлэб-4» | ||||
| Пасадка | 3 | ||||
| Фатаграфія экіпажа | |||||
| Звязаныя экспедыцыі | |||||
| |||||
Скайлэб-4 (таксама SL-4 і SLM-4[2]) — трэці пілатуемы палёт на першую амерыканскую касмічную станцыю «Скайлэб». Таксама імя Скайлэб-4 адносяць да касмічнага карабля серыі «Апалон», які здзяйсніў гэты палёт.
Экспедыцыя паставіла абсалютны рэкорд працягласці знаходжання чалавека ў космасе — 84 дні, які быў пабіты толькі ў 1977 годзе на савецкай станцыі Салюце-6 — 96 дзён. Кар, Гібсан і Поўг сталі першымі астранаўтамі, якія сустрэлі Новы год у космасе, бо стартавалі 16 лістапада 1973 года, а вярнуліся на Зямлю ўжо ў наступным годзе — 8 лютага 1974 года.
Праграма працы была вельмі напружанай, і экіпаж, які складаўся з навічкоў, жаліўся на занадта шчыльны графік. Наземныя службы адмаўляліся перапланаваць працы, і ўрэшце каманда абвясціла незапланаваны выходны, і адключыла радыё. Гэты выпадак з’яўляецца першым зафіксаваным страйкам у космасе. Аднак, да канца палёту запланаваная праграма была выканана[3].
Экіпаж
[правіць | правіць зыходнік]У экіпаж Скайлэб-4 уваходзілі тры чалавекі, для кожнага з іх палёт быў першым:
- Джэральд Кар — камандзір
- Эдвард Гібсан — пілот
- Уільям Поўг — пілот
Зноскі
- ↑ Skylab 2 Characteristics (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 20 жніўня 2013.
- ↑ Skylab Numbering Fiasco (англ.)(недаступная спасылка). Living in Space. William Pogue Official WebSite (2007). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2009. Праверана 20 жніўня 2013.
- ↑ Skylab 4 Rang in the New Year with Mutiny in Orbit Архівавана 4 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скайлэб-4
