Касмічны цэнтр Кенэдзі
Выгляд
| Касмічны цэнтр Кенэдзі | |
|---|---|
| | |
| | |
| Краіна | |
| Тып арганізацыі | NASA facility[d], касмадром і навукова-даследчы інстытут[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 7 сакавіка 1962[1] |
| Матчыная арганізацыя | Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы |
| nasa.gov/kennedy/ (англ.) | |

Касмічны цэнтр імя Джона Фіцджэральда Кенэдзі — комплекс збудаванняў для запуску касмічных апаратаў і кіравання палётамі (касмадром), які належыць НАСА і размешчаны на востраве Мерыт у акрузе Брэвард штата Фларыда ЗША. Цэнтр знаходзіцца паблізу ад Мыса Канаверал, на паўдарогі ад Маямі да Джэксанвіля. Памеры Цэнтра 55 км у даўжыню і каля 10 км у шырыню, займае плошчу - 567 км². На пачатак 2008 года ў цэнтры ўсяго працавала 13500 чалавек.