Скронь
Выгляд

Скронь (з польск.: skroń, але не выключана, што з праслав.: *skronь)[1], скроневая вобласць (лац.: Regio temporalis) — парная анатамічная вобласць галавы чалавека паміж вухам і ілбом, абмежаваная спераду, зверху і ззаду верхняй скроневай лініяй цемянной косткі (месца прымацавання скроневай фасцыі), знізу — скулавай дугой. Мяжой скроневай вобласці з вачніцай з’яўляюцца лобны адростак скулавай косці і скулавы атожылак лобнай косткі.
Межы скроневай вобласці адпавядаюць контурам скроневай мышцы, якія можна вызначыць пры сцісканні зубоў.
Скура скроневай вобласці тонкая, у большай ступені ў яе пярэднім аддзеле; падскурная абалоніна друзлая. У заднім аддзеле скроневай вобласці ёсць валасяное покрыва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Скронь // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.