Скрыўленне пазваночніка
Выгляд
| Скаліёз | |
|---|---|
| рэнтгенаўскі здымак пазваночніка пацыента са скаліёзам з правабаковым скрыўленнем у грудным аддзеле і левабаковым скрыўленнем у паяснічным аддзеле пазваночніка. Здымак адмыслова размешчаны так, каб правы бок здымка адпавядала праваму боку цела, гледзячы са спіны . Менавіта так здымкі разглядаюцца артапедычнымі хірургамі, якія суадносяць іх са становішчам цела пацыента на аперацыйным стале. | |
| МКХ-11 | FA70.1 |
| МКХ-10 | M41. |
| МКХ-10-КМ | M41 і M41.9 |
| МКХ-9 | 737 |
| МКХ-9-КМ | 737.43[1] |
| OMIM | 181800 |
| DiseasesDB | 26545 |
| MedlinePlus | 001241 |
| eMedicine | med/618 orthoped/627pmr/293radio/627 |
| MeSH | D012600 |
Скрыўленне пазваночніка (хрыбетніка), таксама скаліёз (грэч. σκολιός — «крывы», лац.: scoliōsis) — устойлівае бакавое адхіленне пазваночніка (у франтальнай плоскасці).
Віды скаліёзу
[правіць | правіць зыходнік]У сусветнай практыцы скаліёзы адрозніваюць па розніцы ў часе іх праявы (маніфестацыі) у тыповыя скачкі росту.
- Інфантыльнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж першым і другім годам жыцця.
- Ювенільнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж чатырма гадамі і шасцю.
- Адалесцэнтнымі (падлеткавымі) ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія ўзнікаюць у асноўным паміж дзесяццю і чатырнаццаццю гадамі.
Па лакалізацыі скрыўленняў адрозніваюць:
- Таракальны скаліёз — скрыўленне толькі ў грудным аддзеле пазваночніка.
- Люмбальны скаліёз — скрыўленне толькі ў паяснічным аддзеле пазваночніка.
- Таракалюмбальны скаліёз — адно скрыўленне ў зоне грудапаяснічнага пераходу.
- Камбінаваны скаліёз — падвойнае S-падобнае скрыўленне.
Зноскі
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Алена Пою. Скаліёз не «праходзіць», але спыніць хваробу можна // Рэгіянальная газета. — 4 снежня 2010. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.