Перайсці да зместу

Скульптуры Марыі і Яна Багаслова з Мсцібава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маці Божая
Апостал Ян
Апостал Ян
Скульптуры Марыі і Яна Багаслова з Мсцібава. першая палова XVII ст.[1]
Матэрыял дрэва
Тэхніка разьба, паліхромія
Памеры 165 × 75 × 32 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Скульптуры Марыі і Яна Багаслова — познегатычныя скульптуры XVI ст.[2] — першай паловы XVII ст.[1] з касцёла Яна Хрысціцеля[1] у в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна, выкананыя ў традыцыях «ламанага стылю». Захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН РБ[2].

Скульптуры адлюстроўваюць персанажаў кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі» — Марыю Магдаліну[2], або Дзеву Марыю[1] і Яна Багаслова[2][1]. Святыя апрануты ў хітоны, паверх іх плашчы-гімаціі. Адзенне прагожа спадае і драпіруецца глыбокімі ломкімі складкамі, якія падкрэсліваюць выразную лінію контуру. Укладзены ў характар пластычнай формы рух выяўляецца прыёмамі святла і ценю. Наўмысная напружанасць пастаў, павышаная экспрэсія, некалькі выцягнутыя прапорцыі фігур, што нагадваюць рэльеф і лепш за ўсё ўспрымаюцца франтальна, лінеарнасць складак вопраткі збліжаюць мсібаўскія скульптуры з работамі познегатычных майстроў[2].

Зноскі

  1. а б в г д Музей старажытнабеларускай культуры. Альбом. Мінск. УП "Выдавецтва «Беларусь». ISBN 985-01-0509-7
  2. а б в г д Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.