Скіл-Брум
Выгляд
| Скіл-Брум | |
|---|---|
| урду سکل برم | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 7 410 м |
| Адносная вышыня | 1 152 м |
| Першае ўзыходжанне | 19 чэрвеня 1957 |
| Размяшчэнне | |
| 35°51′01″ пн. ш. 76°25′12″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горная сістэма | Каракарум |
Скіл-Брум (урду: سکل برم) — вяршыня вышынёй 7410 м у сістэме Каракарум, размешчаная на тэрыторыі Гілгіт-Балтыстан, прыкладна за 9 км на паўднёвы захад ад Чагары. Гара размешчаная на заходнім баку ледавіка Гадвін-Астэн, размешчанага насупраць Броўд-Піка.
У 1957 годзе Маркус Шмук і Фрыц Вінтэрштэлер здзейснілі першае ўзыходжанне на Скіл-Брум, у класічным альпійскім стылі. Яны пачалі ўзыходжанне з базавага лагера каля Броўд-Піка на вышыню 4950 метраў, затым разбілі лагер на вышыні 6060 метраў, дайшлі да вяршыні на наступны дзень і зноў разбілі лагер на вышыні ў 6060 метраў, яшчэ праз суткі яны вярнуліся ў базавы лагер. Узыходжанне заняло 53 гадзіны.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |