Славянскі саюз у Аргенціне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Славянскі саюз у Аргенціне — пракамуністычнае аб'яднанне славян у 19411949 гг., якое выказвала салідарнасць і падтрымку СССР, а таксама славянскім краінам, дзе пасля Другой сусветнай вайны ўсталяваліся рэжымы, падкантрольныя Маскве. На чале славянскага руху знаходзіўся Камітэт па аб'яднанні славян (Камітэт за славянскае адзінства, а пасля Славянскі камітэт), які з'яўляўся таксама выканаўчым камітэтам з'езда аргенцінскіх славянаў. Пасля II з'езда аргенцінскіх славян у 1946 г. Славянскі камітэт, згодна з новым статутам, называўся Славянскі саюз у Аргенціне. У 1949 г. забаронены аргенцінскімі ўладамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шабельцаў С. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 — 1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў; Рэдактар Н.Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2009. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 17). — С. 74.