Слайдары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слайдары
англ.: Sliders
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і alternate history television series[d]
Стваральнік Tracy Tormé[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 5
Колькасць серый 88 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Працягласць серыі 42 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал Fox Broadcasting Company
На экранах 22 сакавіка 1995 — 4 лютага 2000
Спасылкі
IMDb ID 0112167

Сла́йдары (англ.: Sliders) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял. Серыял складаецца з пяці сезонаў і ўключае 88 серый. Здымаўся ў 19952000 гадах. Распавядае пра групу падарожнікаў, якія знайшлі спосаб падарожнічаць («слізгацець») па паралельных сусветах.

Першыя тры сезоны трансляваліся на Fox network. Пасля адмовы Fox ад серыяла, яго падхапіла сетка Sci Fi Channel, дзе і былі паказаны апошнія два сезоны серыяла. Самы апошні эпізод серыяла быў зняты 29 снежня 1999 года і паказаны на тэлебачанні 4 лютага 2000 года. Першыя два сезоны здымаліся ў Ванкуверы (Канада). Астатнія тры сезоны былі зняты ў Лос-Анджэлесе (ЗША).

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Малады і таленавіты вучоны Куін Мэлары з Сан-Францыска, працуючы ў сваім падвале над стварэннем антыгравітацыйнай машыны, вынаходзіць прыладу, якая стварае дзіўную варонку. Ён мяркуе, што гэта чарвяточына, якая злучае два паралельных сусвета. Куін абсталюе свой прыбор таймерам, які праз некаторы час вяртае аб’ект назад. Пасля шэрагу тэстаў Куін вырашае прайсці скрозь варонку сам і спачатку думае, што пацярпеў няўдачу. Але неўзабаве з дзіўных дэталяў вакол ён разумее, што патрапіў у альтэрнатыўную рэальнасць. Вярнуўшыся, Куін сустракае свайго двайніка, які называе сябе слайдарам — падарожнікам паміж сусветамі. Перад адбыццём у свой мір двайнік раіць ні ў якім разе не рабіць штосьці з таймерам, але Куін не чуе апошніх слоў.

Разам з выкладчыкам фізікі Максіміліянам Артура і прадаўцом-кансультантам аддзела электронікі Уэйд Уэлс Куін вырашае адправіцца ў падарожжа ў іншую рэальнасць, выставіўшы таймер на 5 гадзін. Каб тунэль вытрымаў перамяшчэнне некалькіх чалавек, Куін падвышае магутнасць прылады, што прыводзіць да таго, што ў чарвяточыну выпадкова трапляе спявак Рэмбрант Браўн. Апынуўшыся па тым боку, вандроўнікі знаходзяць мір, у якім пануе вечная зіма. Героям пагражае небяспека загінуць, аднак да перамяшчэння засталося яшчэ 4 гадзіны. Героі прымаюць рашэнне абнуліць таймер. Гэта дазваляе ім перамясціцца раней, аднак гэта сцірае каардынаты іх роднай Зямлі, і яны трапляюць у наступны паралельны сусвет, такім чынам, у сваю рэальнасць героі вярнуцца ўжо не могуць. Усё, што ім застаецца, — слізгацець далей, спадзеючыся, што наступны тунэль прывядзе іх дадому.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Персанаж Акцёр Сезон
1 2 3 4 5
Куін Мэлары Джэры О’Конэл Галоўная роля
Уэйд Уэлс Сабрына Лойд Галоўная роля Госць (1 серыя, толькі агучванне)
Рэмбрант Браўн Клівант Дэрыкс Галоўная роля
Прафесар Максіміліян Артура Джон Рыс-Дэвіс Галоўная роля Галоўная роля (18 серый, №1-17, 20)
Капітан Мэгі Бэкет Кэры Вюрэр Госць (2 серыі) Галоўная роля
Галоўная роля (7 серый)
Колін Мэлары,
Кіт Рычардс,
Афіцэр О’Хара
Чарлі О’Конэл Госць (1 серыя, №13) Госць (1 серыя, №7) Гость (1 серия)
Галоўная роля (16 серый)
Куін «Мэлары» Мэлары Роберт Флойд Гость (1 серыя)
Галоўная роля (17 серый)
Доктар Дыяна Дэвіс Тэмбі Лок Гость (1 серыя)
Галоўная роля (17 серый)

Серыі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Эпізоды Даты паказу
Прэм’ера Фінал Сетка
1 10 22 сакавіка 1995 (1995-03-22) 17 мая 1995 (1995-05-17) Fox
2 13 1 сакавіка 1996 (1996-03-01) 12 ліпеня 1996 (1996-07-12)
3 25 20 верасня 1996 (1996-09-20) 16 мая 1997 (1997-05-16)
4 22 8 чэрвеня 1998 (1998-06-08) 23 красавіка 1999 (1999-04-23) Syfy
5 18 11 чэрвеня 1999 (1999-06-11) 4 лютага 2000 (2000-02-04)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]