Перайсці да зместу

Словаўтваральнае значэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Словаўтваральнае значэнне — абагульненае значэнне шэрагу матываваных слоў, якое выяўляецца ў межах словаўтваральнага тыпу і адрознівае ўсе матываваныя словы гэтага тыпу ад іншых матываваных слоў. У адрозненне ад лексічнага значэння, словаўтваральнае значэнне носіць абстрактна-абагулены характар. Словаўтварэнне можа быць характэрна толькі для пэўнай часткі слоў.

Адрозненне ад лексічнага і граматычнага значэння

[правіць | правіць зыходнік]

Ад лексічнага

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад лексічнага значэння, словаўтваральнае значэнне выводзіцца са значэння мінімум двух вытворных слоў.

Ад граматычнага значэння

[правіць | правіць зыходнік]

Граматычнае значэнне характэрнае для ўсіх слоў, а словаўтваральнае значэнне толькі для мінімум двух слоў.

Віды словаўтваральнага значэння

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Транспазіцыйнае — значэнне, якое ўласціва вытворным словам, семантыка якіх нічым не адрозніваецца ад семантыкі ўтваральнага слова акрамя агульначасцінамоўнага значэння (белы — бялець).
  2. Мадыфікацыйнае — адзначаецца ў тых вытворных словах, семантыка якіх нязначна адрозніваецца ад семантыкі ўтваральных слоў. Значэнне такіх вытворных слоў выводзіцца са значэнняў іх структурных кампанентаў. Вытворныя словы з такім значэннем адносяцца да адной і той жа часціны мовы (бялець — пабялець).
  3. Мутацыйнае — уласцівае вытворным словам, значэнне якіх істотна адрозніваецца ад значэння ўтваральных слоў (чай — чайнік).
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978.