Леў Міхайлавіч Шакун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Міхайлавіч Шакун
Дата нараджэння 14 верасня 1926(1926-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1996(1996-11-06)[1] (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Леў Міхайлавіч Шакун[2] (14 верасня 19266 лістапада 1996[3]) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Браткава (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з з кастрычніка 1942 па 20 ліпеня 1944 года ў партызанах, баец штаба 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева[4]. У 1950 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру. З 1953 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, пасаду загадчыка якой займаў у 1966—1992 гадах.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннем гісторыі і праблем развіцця беларускай літаратурнай мовы, словаўтварэння, праблем выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах. Вывучаў гісторыю беларускага мовазнаўства.

Сярод апублікаваных прац:

  • Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы (1959);
  • Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1960);
  • Марфемны слоўнік беларускай мовы (1975, 2-е выданне 1985, разам з А. М. Багдановічам);
  • Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978.;
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1995).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шакун Леў Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Шакун Леў Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Памяць і слава: Леў Міхайлавіч Шакун. Да 90-годдзя з дня нараджэння / Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, Прыгодзiч, М. Р. — Мн.: БДУ, 2016. — 214 с., (7) л. iл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]