Смоўж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парафілетычная група жывёл
Sachsesnail.jpg
Arion lusitanicus
Назва
Смоўж
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Клас Бруханогія (Gastropoda)
Прадстаўнікі
Усе бруханогіх малюскі без ракавіны
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «смоўж»Смоўж у Вікіслоўніку

Смоўж — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны[1]. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітой ракавінай (слімакам). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных бруханогіх малюскаў, таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як таксон, а як экалагічную форму. Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць паўсмаўжамі (англ. semislug).

Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў густых зарасніках водных раслін ці лясным подсціле. Згодна з іншаю гіпотэзаю, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны кальцыю ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным наступствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка або наступленні неспрыяльных (напрыклад, засушлівых) умоў.

Некаторыя наземныя смаўжы — шкоднікі, здольныя зрабіць сур'ёзную псоту сельскай гаспадарцы.

Смаўжы ў працэсе спарвання
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Смоўж Lehmannia nyctelia, які паядаешапкавы грыб

Зноскі

  1. Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі энцыклапедычны слоўнік «Біялогія» / пад рэд. М. З. Гілярова. М.: Вялікая Расійская энцыклапедыя, 1998.