Слімакі
| Група жывёл | |||
|---|---|---|---|
| | |||
| Назва | |||
| Слімакі | |||
| Статус назвы | |||
| не вызначаны | |||
| Бацькоўскі таксон | |||
| клас Бруханогія (Gastropoda) | |||
| Прадстаўнікі | |||
|
Усе бруханогія малюскі з вонкавай ракавінай |
|||
| |||
Слімакі́, часам смаўжы[заўв 1] — агульная назва бруханогіх малюскаў, якія маюць добра развітую вонкавую ракавіну.[4]
Бруханогіх, у якіх вонкавая ракавіна моцна рэдукаваная або адсутнічае, звычайна называюць слізнякамі.[3] Падзел на слімакоў і слізнякоў не з'яўляецца таксанамічным: рэдукцыя і страта ракавіны адбываліся ў розных груп бруханогіх незалежна.[5]
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Будова слімакоў у асноўным адпавядае агульнай будове бруханогіх малюскаў. Цела складаецца з галавы, мускулістай нагі і ўнутраноснага мяшка, пакрытага мантыяй. Мантыя выдзяляе рэчывы, з якіх утвараецца ракавіна.[3]
На галаве знаходзяцца рот і органы пачуццяў. У наземнага вінаграднага слімака ёсць дзве пары шчупальцаў; вочы знаходзяцца на канцах верхняй пары. У прэснаводнага балацяніка маецца адна пара шчупальцаў, а вочы размяшчаюцца каля іх асновы.[3]

У роце бруханогіх знаходзіцца радула — пакрыты шматлікімі дробнымі зубцамі орган, які выкарыстоўваецца пры харчаванні.[1]
Перамяшчаюцца слімакі пры дапамозе мускулістай нагі. Яе залозы выдзяляюць слізь, па якой жывёла рухаецца па субстраце.[3]
Ракавіна ўтвараецца мантыяй і ў розных групах мае розную форму. У многіх слімакоў яна спіральна закручаная; у некаторых марскіх прадстаўнікоў мае выгляд каўпачка.[1]
Дыханне
[правіць | правіць зыходнік]Спосаб дыхання ў розных груп слімакоў адрозніваецца. Водныя могуць дыхаць шчэлепамі або праз перайначаную мантыйную поласць; у наземных прадстаўнікоў функцыю органа дыхання выконвае мантыйная поласць.[3]
Харчаванне
[правіць | правіць зыходнік]Спосабы харчавання бруханогіх разнастайныя. Сярод іх ёсць расліннаедныя, драпежныя і дэтрытаедныя прадстаўнікі.[1] Наземныя слімакі кормяцца пераважна раслінамі; прэснаводныя балацянікі саскрабаюць радулай мяккія часткі раслін і налёт з розных падводных паверхняў.[3]
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У фаўне Беларусі прадстаўлены наземныя і прэснаводныя слімакі — балацянікі, бітыніі, жывародкі, вальваты, катушакі, а сярод наземных форм — вінаградны і хмызняковы смоўж.[1]
Пашыраны вінаградны слімак, або вінаградны смоўж (Helix pomatia) — наземны малюск з амаль шарападобнай ракавінай, які жыве ў вільготных зацененых месцах.[3]
У прэсных вадаёмах Беларусі сустракаюцца балацянікі. Яны жывуць пераважна ў стаячых і павольнацякучых водах. Некаторыя віды балацянікаў з'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі смактуноў.[6]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У «Беларускай энцыклапедыі» смаўжы пададзены як іншая назва ўсяго класа бруханогіх малюскаў (Gastropoda).[1] У сучасных тлумачальных слоўніках[2] і падручніках[3] тэрмін смоўж выступае як сінонім да слімак. У беларускіх гаворках слова можа абазначаць як бруханогага з добра развітай вонкавай ракавінай, так і малюска без яе або з рэдукаванай ракавінай.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Бруханогія малюскі. Беларуская энцыклапедыя (1996). Праверана 3 жніўня 2026.
- ↑ Смоўж. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2022). Праверана 3 жніўня 2026.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Бядарык І. Г., Бядарык А. Я., Іваноў У. М. Біялогія: вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Народная асвета, 2018.
- ↑ Слімак. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002). Праверана 3 жніўня 2026.
- ↑ Wägele H., Klussmann-Kolb A. (2005). Opisthobranchia (Mollusca, Gastropoda) — more than just slimy slugs. Shell reduction and its implications on defence and foraging. Frontiers in Zoology. 2: 3. doi:10.1186/1742-9994-2-3.
{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) - ↑ Балацянікі. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Vol. 1. Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. 1983.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бядарык І. Г., Бядарык А. Я., Іваноў У. М. Біялогія: вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Народная асвета, 2018.
- Бруханогія малюскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Слімак, смоўж // Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; Рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — С. 91, 92. — 239 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0185-9.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1983—1986.
- Page L. R. Gastropod ontogenetic torsion: Developmental remnants of an ancient evolutionary change in body plan // Journal of Experimental Zoology Part B: Molecular and Developmental Evolution. — 2003. — Vol. 297B, № 1. — P. 11—26.
- Wägele H., Klussmann-Kolb A. Opisthobranchia (Mollusca, Gastropoda) — more than just slimy slugs. Shell reduction and its implications on defence and foraging // Frontiers in Zoology. — 2005. — Vol. 2. — Art. 3.