Перайсці да зместу

Соналюмінесцэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Соналюмінесцэнцыя — з’ява ўзнікнення ўспышкі святла пры спляскванні кавітацыйных бурбалак, узніклых у вадкасці дзякуючы магутнай ультрагукавой хвалі. Тыповы вопыт па назіранні соналюмінесцэнцыі выглядае наступным чынам: у ёмістасць з вадой змяшчаюць рэзанатар і ствараюць у ёй стаячую сферычную ультрагукавую хвалю. Пры дастатковай магутнасці ўльтрагуку ў самым цэнтры рэзервуара з’яўляецца яркая кропкавая крыніца блакітнаватага святла — гук ператвараецца ў святло.

  • Маргулис М. А. Звукохимические реакции и сонолюминесценция. — М.: Химия, 1986. — 288 с.