Перайсці да зместу

Сон Хе Кё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сон Хе Кё (кар.: 송혜교, ханча: 宋慧敎[A]; нар. 22 лістапада 1981, Тэгу, Паўднёвая Карэя)[B] — паўднёвакарэйская актрыса і мадэль. Сон набыла папулярнасць за мяжой краіны дзякуючы ролям у серыялах «Восеньская казка» (2000), «Ва-банк» (2003), «Фул Хаўс» (2004), «Узімку дзьме вецер» (2013), «Нашчадкі сонца» (2016), «Нечаканая сустрэча» (2018), «Цяпер мы растаёмся» (2021). Яна таксама знялася ў фільмах «Хван Джыні» (2007), «Гросмайстар» (2013), «Маё выдатнае жыццё» (2014) і «Каралевы» (2015).

Сон Хе Кё
кар.: 송혜교
Сон Хе Кё ў 2022 годзе
Дата нараджэння 22 лістапада 1981(1981-11-22) (42 гады)
Месца нараджэння Тэгу, Паўднёвая Карэя
Грамадзянства  Рэспубліка Карэя
Муж Сон Джун Кі (аж. 2017; раз. 2019)[3]
Адукацыя Універсітэт Сэджон
Месца працы
  • United Artists Agency
  • Jet Tone Films[4]
Прафесія
Кар’ера 1996–дагэтуль
Узнагароды
IMDb ID 1046845
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2017 годзе Сон Хе Кё заняла сёмае месца ў спісе часопіса Forbes «40 найбольш уплывовых карэйскіх знакамітасцей»[5], а ў 2018 — шостае[6]. Яна ўзгадваецца, як адна з «Тройкі», разам з Кім Тэ Хі і Джун Джы Хён, больш вядомымі пад змяшаным словам «Тэ-Хе-Джы». Поспех тэлесерыялаў, у якіх знялася Сон, на міжнародным узроўні зрабіў яе адной з галоўных «зорак Халю»[7].

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сон Хе Кё нарадзілася ў Тэгу, Паўднёвай Карэі. Пры нараджэнні дзяўчынка была вельмі хворая, таму яе бацькі і лекары лічылі, што яна не выжыве. Але хутка Сон ачуняла. Пасля гэтага яе бацькі зарэгістравалі яе нараджэнне 26 лютага 1982 года (замест сапраўднай даты нараджэння: 22 лістапада 1981)[2].

Бацькі Сон разышліся, калі тая была зусім маленькай, таму яе выхоўвала адна толькі маці[8]. Праз нейкі час яны пераехалі з Тэгу ў Каннам, адзін з раёнаў Сеула. Там Сон Хе Кё пайшла ў пачатковую школу і пачала наведваць трэніроўкі па фігурнаму катанню, якія кінула ў восьмым класе[9]. Сон лічыла сябе сарамлівай і замкнёнай у сабе, але калі яна вучылася ў жаночай сярэдняй школе Іхва, настаўніца апісвала яе як «вясёлую дзяўчыну, якая добра ставілася да сваіх сяброў і заўжды была ў добрым настроі»[10][11]. Пасля заканчэння школы Сон Хе Кё вучылася ва ўніверсітэце Сэджон на факультэце кінамастацтва, які скончыла са ступенню бакалаўра.[12]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

1996–2004: дэбют, папулярнасць і міжнародная вядомасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе чатырнаццацігадовая Сон, якая тады яшчэ была вучаніцай сярэдняй школы, выйграла першае месца ў мадэльнам конкурсе прыгажосці SunKyung і дэбютавала ў якасці мадэлі для кампаніі па вытворчасці школьнай формы[13]. Дзяўчына была адзначаная адной з забаўляльных кампаній, якая пасля прапанавала ёй маленькую ролю ў тэлесерыяле «Першае каханне». Сон пасля знялася ў шэрагу драм і сіткамаў, найбольш вядомы з якіх «Лякарня Сунпун»[14]. Але ў 2000 годзе Сон Хе Кё знялася ў серыяле ад KBS «Восеньская казка» разам з Сон Сын Хонам і Вон Бінам, што дапамагло ёй набыць папулярнасць у Карэі і вогуле ў Азіі[15]. Рамантычная меладрама мела паспяховы рэйтынг сярод гледачоў, запачаткаваўшы новы трэнд у карэйскіх меладраматычных серыялах і стаўшы адным з заснавальнікаў так званай «карэйскай хвалі», Халю. Гэта зрабіла Сон зоркай Халю.[16]

У 2003 годзе папулярнасць актрысы пачала расці пасля таго, як яна знялася ў галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Ва-банк» разам з Лі Бён Хонам[17]. Серыял атрымаў вялікія рэйтынгі сярод гледачоў па ўсёй краіне на працягу ўсяго паказу з найбольшым рэйтынгам гледачоў у 47,7 адсоткаў[18]. У наступным годзе Сон знялася разам са спеваком Рэйнам у папулярным рамкаме «Фул Хаўс»[19]. Серыял быў паспяховым на тэрыторыі ўсёй Азіі і зрабіў Сон Хе Кё адной з самых вядомых карэйскіх актрыс у рэгіёне[16][20][21].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Імя «宋慧喬» з іншым апошнім іерогліфам «喬» не з'яўляецца сапраўдным напісаннем імя Сон Хе Кё, аднак часта ўжывалася кітайскімі СМІ да 2016 года, калі актрыса распавяла пра сваё сапраўднае імя.[1]
  2. Сон Хе Кё нарадзілася 22 лістапада 1981, але афіцыйна зарэгістраваная дата нараджэння актрысы – 26 лютага 1982.[2]

Зноскі

  1. Song Hye-kyo's signature.
  2. а б 송혜교, 조촐한 생일파티 공개 '수수하지만 빛나는 미모' (кар.). My Daily (28 лістапада 2012).
  3. The Full Story Behind The Song-Couple’s Marriage And Sudden Divorce (англ.).
  4. Actress Song Hye-kyo Joins Famed Director Wong Kar-wai's Studio. The Chosun Ilbo (16 красавіка 2019).
  5. (SPECIAL EDITION (1)) 박보검·송중기 한국 최고 파워 셀러브리티 (кар.). JoongAng Ilbo (23 лютага 2017).
  6. (2018 대한민국 셀러브리티(8)) 한국 연예계의 세대교체 (кар.). JoongAng Ilbo (23 сакавіка 2018).
  7. ‘Tae-Hye-Ji’ sweeping Korea's entertainment biz (англ.). Kpop Herald (25 жніўня 2015).
  8. 스크린으로 돌아온 만인의 연인 송혜교 (кар.). The Dong-a Ilbo (19 кастрычніка 2011).
  9. 송혜교 ‘어느새 데뷔 10년차!’ 기념 팬미팅 (кар.). Herald Corporation (25 лістапада 2005).
  10. I History Attests to Korean Stars' All-Natural Looks. The Chosun Ilbo. 6 чэрвеня 2006.
  11. Interview: Song Hye Kyo Believes She's Become More Masculine Over Time(недаступная спасылка). enewsWorld (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 13 кастрычніка 2022.
  12. 고졸?대학중퇴? 송혜교 프로필 논란 (кар.). MT (2 лістапада 2008).
  13. Top 5 female hallyu stars whose look barely changed over time. The Korea Herald (19 чэрвеня 2014).
  14. 「순풍 산부인과」 내달 초 종영 (кар.). Yonhap News Agency (16 лістапада 2000).
  15. (My Homepage) 탤런트 송혜교 (кар.). MK (23 кастрычніка 2001).
  16. а б Song Hye-kyo Continues Winning Streak in Hit TV Soap. The Chosun Ilbo (29 сакавіка 2016).
  17. (인터뷰) SBS 드라마 '올인' 출연하는 송혜교 (кар.). Hankyung (7 студзеня 2003).
  18. <인기 드라마「올인」4월 3일 종영> (кар.). Yonhap News Agency (27 сакавіка 2003).
  19. 또 한편의 신데렐라 스토리 <풀하우스> 출격준비 완료 (кар.). Cine21 (9 ліпеня 2004).
  20. 10 Hallyu Stars. The Korea Times (14 кастрычніка 2007).
  21. (스타매력탐방) '풀하우스'의 여주인 송혜교 (кар.). The Chosun Ilbo (18 кастрычніка 2014).