Соф’я Андрэеўна Лабко
Выгляд
Соф’я Андрэеўна Лабко | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1993 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Соф’я Андрэеўна Лабко (1919, в. Кухчыцы Клецкага раёна — 15 верасня 1993) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амаль трыццаць гадоў працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь». 14 гадоў, да выхаду ў 1979 годзе на пенсію, была звеннявой па вырошчванні лёну. Звяно пад яе кіраўніцтвам штогод прыносіла багатыя ўраджаі, было найлепшым у гаспадарцы. Шэсць-сем цэнтнераў льносямян, дзевяць-дзесяць цэнтнераў валакна — такі быў звычайна вынік працы звяна.
За працоўныя поспехі звеннявая была ўзнагароджана бронзавымі і залатым медалямі ВДНГ.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе[1].
Зноскі
- ↑ Героі Сацыялістычнай Працы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 29 кастрычніка 2020.