Спартыўнае скалалажанне на летніх Алімпійскіх гульнях 2020
Спартыўнае скалалажанне на летніх Алімпійскіх гульнях дэбютавала ў Токіа.[1][2] Розыгрыш медалёў адбыўся ў дзвюх дысцыплінах — мужчынскім і жаночым мнагаборстве. Спартсмены прайшлі тры дысцыпліны скалалажання: лажанне на складанасць, лажанне на хуткасць і боўлдэрынг. Пераможца вызначаўся па формуле множання занятых месцаў у кожным відзе: вышэй станавіўся той, у каго выніковы здабытак месцаў быў найменшым. Гэты фармат раней быў апрабаваны на Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года .
Фармат
[правіць | правіць зыходнік]3 жніўня 2016 года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) афіцыйна аб’явіў, што спартыўнае скалалажанне стане відам спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года.[1] Гэтаму пасадзейнічала Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC), якая прапанавала ўключэнне віду спорту ў алімпійскую праграму ў 2015 годзе.[3].
Рашэнне аб’яднаць у адно мнагаборства тры дысцыпліны — лажанне на складанасць, боўлдэрынг і лажанне на хуткасць — выклікала крытыку ў свеце скалалажання.[4]
Скалалазка Лін Хіл сказала, што рашэнне ўключыць у праграму лажанне на хуткасць падобна на «неабходнасць бегуна на сярэднія дыстанцыі ўдзельнічаць у спрынце». Аналагічныя настроі выказаў Адам Ондра, заявіўшы ў інтэрв’ю, што любы іншы варыянт быў бы лепш за мнагаборства. Як правіла, спартсмены, якія спецыялізуюцца на боўлдэрынгу таксама могуць быць моцныя і ў лажанні на складанасць, але ў лажанні на хуткасць усё ж выступаюць і выйграваюць іншыя спартсмены з вузкай спецыялізацыяй.
Члены Міжнароднай федэрацыі спартыўнага скалалажання патлумачылі, што Алімпійскі камітэт даў магчымасць розыгрышу толькі аднаго камплекта медалёў для кожнага полу, і яны не жадаюць выключаць лажанне на хуткасць. Мэтай IFSC на Алімпійскіх гульнях 2020 года было перш за ўсё зрабіць скалалажанне і тры яго дысцыпліны алімпійскімі відамі спорту; змены ў фармаце могуць рушыць услед пазней. Гэтая тактыка аказалася паспяховай: яны атрымалі другі камплект медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года, і ў Парыжы лажанне на хуткасць стане асобным спаборніцтвам, адрозным ад камбінаванага спаборніцтва па скалалажанні на складанасць і боўлдэрынгу.[4][5][6]
Канчатковыя вынікі разлічваюцца шляхам множання месцаў скалалазаў у кожнай дысцыпліне скалалажання. Пераможцам становіцца той, у каго мінімальны здабытак месцаў.[7]
Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У спартыўным скалалажанні было выдзелена 40 квот. Кожны нацыянальны алімпійскі камітэт мог атрымаць максімум 2 месцы ў кожнай дысцыпліне (мужчынскай і жаночай). Па выніках кваліфікацыі ў Токіа ўдзельнічалі 20 спартсменаў: 18 з кваліфікацыі, 1 з прымаючай краіны (Японія) і 1 запрошаны спецыяльнай камісіяй.[8]
Чэмпіянат свету па скалалажанні 2019 года стаў першым кваліфікацыйным мерапрыемствам, у якім было разыграна 7 месцаў для мужчын і жанчын па выніках спаборніцтваў у мнагаборстве.[9][10]
Расклад
[правіць | правіць зыходнік]Q | Кваліфікацыя | F | Фінал |
Дата | 2 жніўня | 3 жніўня | 4 жніўня | 5 жніўня | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мужчыны | S | B | L | S | B | L | ||||||
Жанчыны | S | B | L | S | B | L |
- S = лажанне на хуткасць, B = боўлдэрынг, L = лажанне на складанасць
Медалі
[правіць | правіць зыходнік]Першым алімпійскім чэмпіёнам у гісторыі скалалажання 5 жніўня 2021 года стаў іспанец Альберта Хінес Лопес, які перамог у лажанні на хуткасць, стаў сёмым у боўлдэрынгу і чацвёртым у лажанні на складанасць.[11] На наступны дзень, 6 жніўня, славенка Янья Гарнбрэт заваявала першае ў гісторыі золата ў жаночым скалалажанні, выйграўшы спаборніцтвы ў боўлдэрынгу і лажанні на складанасць.[12]
Зноскі
- ↑ а б IOC approves five new sports for Olympic Games Tokyo 2020 - Olympic News . Olympic.org. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Olympic Sports : Sport Climbing|The Tokyo Organising Committee of the Olympic and Paralympic Games (англ.). The Tokyo Organising Committee of the Olympic and Paralympic Games. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 21 лютага 2019.
- ↑ IFSC Proposes Sport Climbing For Toyko 2020 Olympic Games . The British Mountaineering Council. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
- ↑ а б Rock climbing will be a 2020 Olympic sport. Here's what to expect. . National Geographic. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
- ↑ Vertical Triathlon: The Future of Climbing in the Olympics . climbing.com. Архівавана з першакрыніцы Aug 10, 2019.
- ↑ Olympic Committee Unanimously Votes to Include Sport Climbing in Paris 2024 Games . climbing.com. Архівавана з першакрыніцы Jul 4, 2019.
- ↑ Burgman, John. A Guide to the Tokyo 2020 Olympic Climbing Format (англ.). Climbing Magazine. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2019. Праверана 14 снежня 2019.
- ↑ Qualification System – Games of the XXXII Olympiad (англ.) (PDF). IFSC (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2021. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ GB Climbing in Hachioji: first step to Tokyo 2020 . British Mountaineering Council. Архівавана з першакрыніцы Aug 11, 2019.
- ↑ IFSC Climbing World Championships - Hachioji (JPN) 2019 . International Federation of Sport Climbing. Архівавана з першакрыніцы Aug 11, 2019.
- ↑ Sport Climbing - Men's Combined - Final (англ.) (PDF). Tokyo 2020 (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Sport Climbing - Women's Combined - Final - Results Summary (англ.) (PDF). Tokyo 2020 (6 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2021. Праверана 6 жніўня 2021.