Альберта Хінес Лопес
Альберта Хінес Лопес | |
---|---|
ісп.: Alberto Ginés López | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | Спартыўнае скалалажанне |
Нарадзіўся |
23 кастрычніка 2002[1] (21 год) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 2016 |
Рост | 178 см[2] |
Вага | 58 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберта Хінес Лопес (ісп.: Alberto Ginés López; нар. 23 кастрычніка 2002, Касерэс, Эстрэмадура) — іспанскі спартсмен, які выступае ў спартыўным скалалажанні. Спецыялізуецца ў лажанні на складанасць і боўлдэрынгу. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа. Ён заняў другое месца на Кубку свету па лажанні на складанасць у агульным заліку 2019 года і выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы 2019 года па скалалажанні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альберта Хінес Лопес нарадзіўся 23 кастрычніка 2002 года. Хінес пачаў займацца скалалажаннем разам са сваімі бацькамі ў юным узросце. У 2013 годзе Альберта пазнаёміўся з прафесійным трэнерам па скалалажанні Давідам Масіяй у Радэлары пасля таго, як бацька Хінеса прывёў сына ў секцыю. Масія быў здзіўлены настроем, з якім Хінес Лопес падняўся на Эль-Дэльфін (7c+) і стаў яго трэнерам. У 2016 годзе, пасля аб’яўлення аб тым, што скалалажанне стане алімпійскім відам спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, ён пераехаў з Касерэса ў Барселону, каб трэніравацца дзеля кваліфікацыі на галоўны старт.
У жніўні 2017 года Хінес заваяваў сярэбраны медаль маладзёжнага чэмпіянату свету ў лажанні на складанасць сярод моладзі. Праз месяц ён выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па лажанні на складанасць. У маі 2018 года Хінес выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы, а ў жніўні 2019 года ён заваяваў бронзавыя медалі маладзёжнага чэмпіянату свету ў лажанні на складанасць і ў мнагаборстве сярод моладзі. Праз месяц Альберта таксама выйграў бронзу на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў лажанні на складанасць.
6 кастрычніка 2019 года Альберта Хінес заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы па лажанні на складанасць. Пазней у тым жа месяцы ён заняў другое месца ў Кубку свету па скалалажанні, выйграўшы медалі на двух з шасці этапаў: бронзу ў Кране і срэбра ў Індзяі. У лістападзе іспанец кваліфікаваўся для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа.
На Алімпіядзе ў кваліфікацыі Хінес Лопес стаў сёмым у лажанні на хуткасць (6,32 с у другой спробе), заняў 14-е месца ў боўлдэрынгу (1 топ і 1 зона), а затым стаў трэцім у лажанні на складанасць (больш за 41 зачэп). Ён заняў шостае месца ў мнагаборстве і выйшаў у фінал. У фінале ў лажанні на хуткасць перамог, спачатку апынуўшыся мацнейшым за Коліна Дафі, які здзейсніў фальстарт у чвэрцьфінале, затым мацнейшы за чэха Адама Ондра ў чвэрцьфінале, і, нарэшце, у фінале прайшоў эталонную трасу хутчэй за Тамоа Нарасакі. Тым не менш, у боўлдэрынгу Альберта не дасягнуў ніводнага топа і заняў апошняе сёмае месца. У лажанні на складанасць заняў чацвёртае месца, прайшоўшы 38 зачэпаў. Першага месца ў хуткасці, сёмага ў боўлдэрынгу і чацвёртага ў цяжкасці іспанцу хапіла, каб стаць алімпійскім чэмпіёнам: у яго актыве 28 ачкоў, тады як у сярэбранага прызёра Натаніэля Коўлмана 30.