Спаса-Праабражэнская капліца (Крулеўшчына)
Выгляд
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская капліца | |
---|---|
55°02′17″ пн. ш. 27°46′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Крулеўшчына |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Будаўніцтва | 1915—1916 гады |
Спаса-Праабражэнская капліца — праваслаўны храм у в. Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках. Пабудавана ў 1915—1916 гадах з дрэва побач з магіламі ахвяр Першай сусветнай вайны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць прытвор пад бочкавым пакрыццём, прамавугольныя ў плане бабінец, папярочная малітоўная зала і пяцігранная апсіда. У сілуэце пануе шатровы дах з макаўкай над малітоўнай залай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.