Спаса-Ушэсцеўская царква (Петрыкаў)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Спаса-Ушэсцеўская царква, Петрыкаў)
Славутасць | |
Спаса-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
![]() Узнясенская царква ў Петрыкаве. | |
52°07′26″ пн. ш. 28°29′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Петрыкаў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Дата пабудовы | 1890 год |
Спаса-Ушэсцеўская царква, ці царква Узнясення Гасподняга — праваслаўны храм у г. Петрыкаве Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Камунальнай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1890 годзе з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%A3%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2803%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%A3%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2803%29.jpg)
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавага храма: прытвор-званіца, кароткая трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць 2 дамінанты: чатырохгранная купальная званіца з макаўкай і магутны васьмігранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, атанкаваныя ліштвы якіх графічна вылучаны на чырвонацагляным фоне фасадаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Ушэсцеўская царква (Петрыкаў) на сайце Radzima.org
- Спаса-Ушэсцеўская царква (Петрыкаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)