Спектрограф HARPS
Выгляд
СПЕКТРО́ГРАФ HARPS (англ.: High Accuracy Radial velocity Planet Searcher — Шукальнік планет паводле радыяльнай хуткасці, высокадакладны), лесвічны спектрограф высокага разрознення, сілкаваны аптычнай жылай, які належыць Еўрапейскай Паўднёвай абсерваторыі і змантаваны пры адным з 3,6-метровых касегрэнаўскіх тэлескопаў пляцоўкі Ла-Сілья.
Практычная дакладнасць вымярэння парадку 1 м/с.
З дапамогаю інструмента была выкрыта першая землепадобная экзапланета ў сістэме Глізэ 581.
Доступ да даных інструмента ў рэдукаваным аб'ёме існуе праз Сеціва (з 1.5.2007).
Планеты адкрытыя з дапамогай HARPS
[правіць | правіць зыходнік]На пачатак 2010 года з дапамогай HARPS былі адкрыты 75 экзапланет (з прыкладна 420 вядомых) у 30 сістэмах[1].
Некаторыя з іх прыведзены ніжэй:
Планета | Дата адкрыцця |
---|---|
HD 330075 b | 10 лютага 2004 |
Mu Arae c | 25 жніўня 2004 |
Gliese 876 d | 13 чэрвеня 2005 |
HD 93083 b | 2005 |
HD 101930 b | 2005 |
HD 102117 b | 2005 |
HD 4308 b | 2005 |
HD 69830 b | 18 мая 2006 |
HD 69830 c | 18 мая 2006 |
HD 69830 d | 18 мая 2006 |
Gliese 581 c | 23 красавіка 2007 |
Gliese 581 d | 23 красавіка 2007 |
HD 40307 b | чэрвень 2008 |
HD 40307 c | чэрвень 2008 |
HD 40307 d | чэрвень 2008 |
Gliese 581 e | красавік 2009 |
HD 44219b | 19 кастрычніка 2009 |
HD 85390b | 19 кастрычніка 2009 |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уласная пляцоўка інструмента Архівавана 16 сакавіка 2008.