Сістэма Глізэ 581

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

СІСТЭМА ГЛІЗЭ 581, зорная сістэма зоркі Глізэ 581 (Гл. таксама: каталог Глізэ). Складаецца з цэнтральнай зоркі, дзвюх планет, і трэцяй планеты, існаванне якой лічыцца моцна імаверным. У сістэме была знойдзена першая экзапланета (Глізэ 581 c або нефарм. скароч. 581 c), на якой тэарэтычна магчымае існаванне землепадобных ўмоваў, і, значыць, існаванне пазазямнога жыцця.

Схема зорнай сістэмы Глізэ 581.

Цэнтральная зорка[правіць | правіць зыходнік]

Зорка Глізэ 581 з'яўляецца адной з 100 найбліжэйшых да Сонца зорак (20,5 светлавых гадоў), і месціцца ў сузор'і Шаляў. Паводле спектру і свяцільнасці адносіцца да чырвоных карлаў. Маса: ~0,3 сонечнай.

Планеты[правіць | правіць зыходнік]

У сістэме існуюць планеты. Усе даныя па іх вымераны метадам радыяльных хуткасцяў на спектрографе HARPS Еўрапейскай Паўднёвай абсерваторыі (ESO).

581 b[правіць | правіць зыходнік]

Планета масаю 15 зямных, з арбітальным перыядам 5,366 зямных дзён. Сярэдняя арбітальная адлегласць 6 млн. км. Ацэнкі тэмпературы паверхні каля 150 °C.

Пра выкрыццё паведамлена 30.11.2005[1].

581 c[правіць | правіць зыходнік]

Планета, якая лічыцца магчыма землепадобнай. Ацэнкі сярэдняй тэмепратуры на паверхні вагаюцца ад 0 да 40 °C, што дапускае існаванне вадкай вады. Паверхня, відавочна, складаецца з горных парод, або цалкам пакрытая акіянамі.

Радыюс: 1,5 зямных. Маса: 5 зямных. Адлегласць ад зоркі: 1/14 а.а. Арбітальны перыяд: 13 зямных дзён.

Пра выкрыццё паведамлена 25.4.2007[2].

581 d[правіць | правіць зыходнік]

Моцна імавернае існаванне планеты масаю 8 зямных, з арбітальным перыядам 84 зямных дні (паведамлена 25.4.2007[2]).

Зноскі