Спявак
Appearance
Спявак (ж.р. — спявачка) — той, хто спявае, займаецца спевамі; выканаўца вакальнай музыкі: песень, рамансаў, арый, хораў і т.п.; музыкант, выканаўца музыкі на музычным інструменце, якім з'яўляецца яго ўласны голас. Спявак — найбольш распаўсюджаная разнавіднасць вакаліста.
Класіфікацыя паводле жанраў
Спевакі спецыялізуюцца ў вызначаным музычным жанры:
- оперны спявак
- камерны спявак — выконвае вакальную музыку на канцэрце, часцей за ўсё ў суправаджэнні фартэпіяна ці іншага музычнага інструмента
- джазавы спявак
- эстрадны спявак
- Рэп-спявак
- рок-спявак
- бард
- харыст — артыст хору, у царкве — пеўчы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спявак