Спеў

З пляцоўкі Вікіпедыя

Спеў (вака́л) — вакальнае мастацтва. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасці асобнай навучальнай дысцыпіны.

Паходжанне спеву звязана з імкненнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова развіваючыся, спеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы спеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст у злучэнні са спевам аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўздзеянне. Для спеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае развіццё.

Спеў ужываецца не толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананні (дуэт, трыа, квартэт, квінтэт, хор, ансамбль). Спеў выйграе ў музыцы меладычнай, якая дае магчымасць спеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, не робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласцівымі яго натуры. Музыка для спеву не павінна насіць у сабе характару інструментальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмента, чым да голасу.

У варунках сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеецца любое голаснае выкананне музычнага твору: ад меладычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У англійскай навуковай тэрміналогіі ўжыванне панятку больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленне голасам.

Жанры спеву:

Стылі спеву:

Спеў без слоў — вакаліз.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]