Спіс артэфактаў Серадзем’я
Выгляд
(Пасля перасылкі з Спіс артэфактаў Міжзем’я)
- Вялікі каштоўны камень, знойдзены ў Эрэборы. Пазней ён стаў называцца «Сэрца гары». Менавіта з-за яго ў канцы «Хобіта» адбылася вялікая спрэчка паміж Більба і Торынам.
- Рэдкая расліна, якая валодае асаблівымі якасцямі хуткага залечвання ранаў. У «Валадары пярсцёнкаў» узгадваецца некалькі разоў. З яго робяць адвар і прамываюць рану.
- Сімвал каралеўства Гондар. Месца знаходжання — Мінас-Анор (каля цытадэлі на сёмым узроўні).
- Меч, які спачатку належаў эльфу Тургану, а потым перайшоў да Гандальфа — ён яго знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце».
- Меч, які быў выкаваны эльфамі. Яго знайшоў Більба Торбінс у пячоры троляў і даў яму такую назву пасля перамогі над павукамі ў Цемналессі. Пазней ён перадаў яго Фрода. У яго была асаблівасць, як і ў іншых эльфійскіх мячоў, свяціцца сінім святлом пры набліжэнні оркаў.
- Ляпёшкі, прыгатаваныя эльфамі Лорыена. Галадрыель іх дала Брацтву Пярсцёнка на дарогу. Яны валодаюць асаблівасцю хуткага насычэння.
- Метал, які здабываўся галоўным чынам у падзямеллях Морыі. Вельмі цвёрды, але пры гэтым вельмі лёгкі. З яго гномы рабілі кальчугі. Так, адна дасталася Більба, а пасля перайшла да Фрода.
- Меч, выкаваны гномам Тэльхарам, належаў Элендзілу. Потым ён быў зламаны пад час Аблогі Барад-дура. Пасля яго перакавалі ў Раздоле і далі яму назву Андрыл. Ён перайшоў да Арагорна.
- Меч, які Торын Дубашчыт знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце». Апошняя згадка пра меч — смерць Торына пасля Бітвы Пяці Воінстваў.
- Сем крышталічных камянёў, праз якія можна бачыць іншыя. З іх дапамогай Саруман падтрымліваў сувязь з Саўранам у час Вайны Пярсцёнка.
- Дваццаць чароўных пярсцёнкаў, дзевятнаццаць з якіх выкавалі эльфы, а адзін таемна выкаваў Саўран. Тры былі аддадзены эльфам, сем — гномам, дзевяць — людзям.
- Пярсцёнак Улады, выкаваны Саўранам у тайне ад эльфаў, каб захапіць усё Серадзем’е. Менавіта каб знішчыць яго, Фрода Торбінс пайшоў у цёмную краіну Мордар.
- Тры каштоўныя камяні, створаныя Феанорам. З-за іх адбылася большасць падзей «Сільмарыліяна».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лісты: Carpenter, Humphrey, ed. (1981), The Letters of J. R. R. Tolkien, Boston: Houghton Mifflin, ISBN 0-395-31555-7
- Фостар: Foster, Robert (1971), The Complete Guide to Middle-earth, New York: Del Rey, ISBN 0-345-32436-6