Сталовая бухта
Выгляд
| Сталовая бухта | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Тып | бухта |
| Сярэдняя велічыня прыліва | да 1,7 м |
| Найбольшая глыбіня | 40 м |
| Размяшчэнне | |
| 33°53′ пд. ш. 18°27′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Упадаюць | рака Солт |
Сталовая бухта, Тэйбл-Бей, Кейптаўнаская бухта (англ.: Table Bay) — бухта Атлантычнага акіяна, ля паўднёва-заходніх берагоў Афрыкі.

Даўжыня 15 км, шырыня ва ўваходу 7,4 км глыбіня 11—40 м. Хуткасць цячэнняў да 6 км/г. Прылівы паўсутачныя, велічыня іх 1,7 м[1]. Упадае рака Солт. На заходнім беразе — порт Кейптаўн. Бухта атрымала сваю назву з-за Сталовай гары, размешчанай на яе паўднёвым беразе.
У Сталовай бухце размешчаны востраў Робен.

Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия: В 30 т. М., 1969—1978.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 393. — 671 с. с илл. (руск.)
