Сталовая гара (Паўднёвая Афрыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сталовая гара
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 087 м
Адносная вышыня1 055 м
Размяшчэнне
33°57′26″ пд. ш. 18°24′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Населены пунктКейптаўн 
Сталовая гара (Паўднёвая Афрыка) (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Сталовая гара
Сталовая гара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталовая гара (афр.: Tafelberg, англ.: Table Mountain) — гара, размешчаная да паўднёвага захаду ад Кейптаўна на паўднёвым беразе Сталовай бухты, адна з візітных картак горада (яе сілуэт намаляваны на сцягу Кейптаўна). Побач са Сталовай гарой размешчаны вядомыя пікі Дванаццаці Апосталаў, Д’ябла і Ільвінай Галавы. Першы запіс пра яе еўрапейцамі датуецца 1503 годам (Антоніу ды Салданья).

Вышыня гары 1087 м над узроўнем мора. Платападобная вяршыня паслужыла назвай не толькі для самай гары, але і для ёй падобных, а таксама ў гонар яе названа сузор’е паўднёвага паўшар’я. Сталовая гара складзена з грубазярністых пясчанікаў, мае стромкія схілы, якія пакрыты вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. Флора і фаўна схілаў ахоўваецца, бо там сустракаюцца рэдкія віды, некаторыя з іх эндэмічныя. Клімат на вяршыні Сталовай гары больш халаднаваты і ветраны, чым у Кейптаўне, узімку тэмпература можа спасці ніжэй за 0°С.

Сёння гара пераўтворана ў турыстычны атракцыён. З гары праведзена лінная дарога.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 393. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1007
рус.англ.фр.