Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Прыбытак)
Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак
Дата нараджэння 25 верасня 1852(1852-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1927(1927-08-13) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Станіслаў Аляксандравіч Прыбытак (Пржыбытак; 25 верасня 1852(1852-09-25), Мінск13 жніўня 1927(1927-08-13), Варшава) — медык, хімік, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1869 годзе Мінскую класічную гімназію, у 1874 годзе Пецярбургскі ўніверсітэт, у 1877 годзе Ваенна-медыцынскую акадэмію. Прымаў удзел у вайне супраць Турцыі як палкавы ўрач. За дысертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—1889 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1889 годзе атрымаў ступень магістра хіміі і выбраны на пасаду ад’юнкт-лабаранта ў Імператарскай ваенна-медыцынскай акадэміі. 3 1891 года выкладчык акадэміі, загадчык гарадской санітарнай лабараторыі ў Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх артыкулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістарская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага саставу лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыбытак (Пржыбытак) Станіслаў Аляксандравіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.