Барыс Іванавіч Сачанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Іванавіч Сачанка
Барыс Іванавіч Сачанка
Сачанка.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Барыс Іванавіч Сачанка

Псеўданімы:

І. Сібарсач
Р. Сібарсач

Дата нараджэння:

15 мая 1936(1936-05-15)

Месца нараджэння:

Вялікі Бор, Велікаборскі сельсавет, Хойніцкі раён, БССР, СССР

Дата смерці:

5 ліпеня 1995(1995-07-05) (59 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Пахаванне:

Усходнія могілкі

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Дзеці:

Святлана Явар

Альма-матар:

філалагічны факультэт БДУ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік
перакладчык
выдавец

Дэбют:

апавяданне «Плынь», 1956

Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
sachenko.iatp.by
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
На Першамайскай дэманстраціі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Барыс Іванавіч Сачанка (15 мая 1936, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 5 ліпеня 1995) — беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец. Бацька беларускай паэтэсы і літаратуразнаўца Святланы Явар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Іван Мікалаевіч, працаваў у хімлясгасе. Маці, Вера Міхайлаўна, працавала ў калгасе, але мусіла шмат клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям'і было сямёра. У 1943 годзе фашысты спалілі Вялікі Бор, а ў чэрвені таго ж года, Барыс, разам з бацькамі, быў вывезены ў Германію. Працаваў на ферме нямецкага землеўласніка. Затым быў лагер перамешчаных асоб. Вярнуўся на радзіму ў 1945 годзе.

У 1955 годзе Сачанка паступае на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, скончыў у 1960. Падчас вучобы ва Універсітэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык».

Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў яшчэ будучы студэнтам. У 1956 годзе часопіс «Маладосць» надрукаваў апавяданне «Плынь». У сааўтарстве з Янкам Сіпаковым і Рыгорам Барадуліным пад псеўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач змяшчалі ў «Вожыку» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.

У 1960—1976 працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 1976—1986 — сакратар праўлення СП БССР. З 1986 — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1993—1995 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Прымаў удзел у рабоце XXXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Уласныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — «Плынь» / дэбют, апавяданне ў часопісе «Маладосць»

Кнігі прозы:

  • 1960 — «Дарога ішла праз лес» / кніга прозы
  • 1962 — «Барвы ранняй восені»
  • 1964 — «Зямля маіх продкаў»
  • 1966 — «Пакуль не развіднела»
  • 1968 — «Апошнія і першыя»
  • 1971 — «Дарогі»
  • 1971 — «Аксана»
  • 1973 — «Памяць»
  • 1976 — «Тры аповесці»
  • 1978 — «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • 1987 — «Горкая радасць вяртання»
  • 1989 — «Вечны кругазварот»
  • 1989 — «Родны вугал»

Раман

  • 1975 — «Чужое неба»

Трылогія

  • «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984)

Кнігі гумару і сатыры

  • 1966 — «Вол-фігурыст»
  • 1969 — «Халасцяк»

Кнігі крытыкі і эсэістыкі

  • 1985 — «Жывое жыццё»
  • 1990 — «Сняцца сны аб Беларусі…»

Кнігі для дзяцей

  • 1986 — «Кошык малін»
  • 1987 — «Бабка Адарка»

У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў. Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў І. Андрыча «Трывожны год» (1978), п'есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.

Укладальнік кніг[правіць | правіць зыходнік]

Укладальнік кніг аповесцей і апавяданняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Два ордэны «Знак Пашаны»
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларуси…».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]