Старажытнацюркскі слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Старажытнацюркскі слоўнік» — фундаментальны слоўнік лексікі старажытных цюркскіх моў і дыялектаў.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак працы над стварэннем «Старажытнацюркскага слоўніка» адносіцца да 1958 года. Ініцыятарам гэтага даследавання стаў А. К. Бараўкоў (1904—1962). Ён жа ўзначальваў у 1958—1962 гадах групу складальнікаў. Пасля яго нечаканай смерці была створана рэдкалегія, у склад якой увайшлі В. М. Надзяляеў, Д. М. Насілоў, Э. Р. Ценішаў, А. М. Шчарбак.

Пры складанні слоўніка выкарыстоўваліся матэрыялы помнікаў старажытнацюркскага пісьменства VIII—XIII стагоддзяў. Іх адрознівае вялікая разнастайнасць як па сваім характары і змесце, так і геаграфічнай і гістарычнай прыналежнасці. Гэта была першая спроба абагульнення і звядзення разам звестак з уцалелых пісьмовых помнікаў лексікі старажытных цюркскіх моў і дыялектаў. Праца па складанні завяршылася ў 1965 годзе, затым пачаўся этап рэдагавання.

Слоўнік выйшаў у свет у 1969 годзе ў Ленінградзе ў выдавецтве «Навука» (Ленінградскае аддзяленне)[1].

Зноскі

  1. Институт восточных рукописей РАН // Древнетюркский словарь