Старое Запонне (археалагічны помнік)
Старое Запонне — археалагічны помнік каля вёскі Беразіно Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гарадзішчы
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Пляцоўка памерам 59×51 м, з захаду і поўначы ўмацавана валам. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У час шурфоўкі знойдзены фрагменты глінянага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.). У 1970-я гады за 0,5 км ад Гарадзішча, на тарфяніку асушанай поймы ракі Поня знойдзены каменны выраб светлашэрага колеру, які нагадвае форму «кубіка» з ёмістасцю і дзвюма адтулінамі ў дне. Можна меркаваць, што гэта тыгль, які служыў для выплаўкі дроту з жалеза, здабытага з балотнай руды.
Курганны могільнік
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за З км на паўночны захад ад вёскі, у лесе. 9 насыпаў вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 6 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
- Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старое Запонне (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»