Старыя майстры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Старыя майстры (ням. Alte Meister, англ. Old Master) — прынятае ў германскай і англа-саксонскай традыцыях абазначэнне выдатных мастакоў Заходняй Еўропы, якія працавалі да пачатку XVIII стагоддзя.

Наведвальнікі Галерэі старых майстроў, 1881 год

Самыя раннія са старых майстроў (як, напрыклад, Джота) працавалі амаль выключна з рэлігійнай тэматыкай. З пачаткам Адраджэння атрымліваюць распаўсюджанне палотны гістарычнай і міфалагічнай тэматыкі. Найбольш буйныя і поўныя зборы жывапісу старых майстроў захоўваюцца ў дзяржаўных музеях Еўропы — Луўры, Прада, Уфіцы, Музеі гісторыі мастацтваў, Старой пінакатэцы, Лонданскай, Берлінскай і Дрэздэнскай карцінных галерэях, а таксама ў Эрмітажы. Па-за межамі Еўропы найбуйнейшыя зборы прац старых майстроў належаць вашынгтонскай Нацыянальнай галерэі мастацтваў і нью-ёркскаму музею Метраполітэн.

Акрамя таго, што пад паняццем старыя майстры маецца на ўвазе група мастакоў пэўнай гістарычнай эпохі, яно часам выкарыстоўваецца таксама і індывідуальна, для абазначэння невядомых па імі майстроў жывапісу, скульптуры, мастацкай графікі (напрыклад — Вестфальскі майстар, Майстар Эвершэмскага псалтыра, Майстар мадонны Св. Віта і інш.).

Галерэі старых майстроў[правіць | правіць зыходнік]