Стары каралеўскі палац (Пражскі Град)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Стары каралеўскі палац
50°05′26″ пн. ш. 14°24′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стары каралеўскі палац — палац у паўднёвай частцы Трэцяга двара Пражскага Граду, злучаны непасрэдна з Саборам Святога Віта крытай галерэяй.

Від з паўночнага боку
Капэла Усіх Святых
Від з паўднёвага боку
Уладзіслаўская зала

У XII ст. на гэтым месцы Сабеславам II была ўзведзена першая каралеўская рэзідэнцыя. З часам паўднёвыя сцены квадратнага раманскага будынка зліліся з крапаснымі сценамі Пражскага Граду. У 1185 годзе да палаца прыбудавана Капэла Усіх Святых. Палац быў пашыраны ў другой палове XIII ст. Отакарам II. Пры Карле IV былі значна пашыраны паўночная і заходняя часткі палаца, ім нададзены рысы сапраўднай готыкі, таксама былі павялічаны памяшканні, прызначаныя для прадстаўніцтва. Рэканструкцыя мела на мэце ператварыць палац і камфартабельную рэзідэнцыю для каралеўскай сям'і. Пры Венцэславе IV быў выпрастаны праход, які злучае палац з Саборам Святога Віта. Падчас працяглых Гусіцкіх войн у Чэхіі палац быў закінуты. Зноў каралеўская сям'я заняла яго пры ўзыходжанні Уладзіслава Ягелона на трон. З 1483 г. кароль уласна курыраваў усе перабудовы, які кранулі, у асноўным, ніжні паверх, дзе была створана Уладзіслаўская зала.

Пасля разбуральнага пажару 1541 г. аднаўленнем двара займаўся Фердынанд I Габсбург: сярод іншага была збудавана Зала пасяджэнняў сейма. З цягам часу палац страчвае сваё значэнне, аднак яго памяшканні ўсё яшчэ выкарыстоўваліся для найважнейшых мерапрыемстваў і цырымоній. У XVIII ст. пры Марыі Тэрэзіі радыкальнай рэканструкцыяй усяго Пражскага Граду займаецца Нікола Пакасі  (англ.). Фасады Каралеўскага палацы былі прыведзены ў поўную гармонію з новым габсбургскім ансамблем двара.

У наш час палац даступны для агляду турыстаў. На ніжніх паверхах знаходзіцца выстаўка «Гісторыя Пражскага Граду».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.
  • ŠVÁBOVÁ, Jana; RYGL, Tomáš. Prague, detailed picture guide. [s.l.] : ATP, 2005. 154 s. ISBN 80-86893-16-2. Kapitola Old Royal Palace, s. 20-21. (anglicky)
  • P. Vlček a kol., Umělecké památky Prahy — Pražský hrad a Hradčany. Praha: Academia 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]