Фердынанд I Габсбург
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі |
Фердынанд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ferdinand I. | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл V | ||||||
Пераемнік | Максіміліян II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II | ||||||
Пераемнік | Максіміліян II | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 сакавіка 1503[1][2][…] |
||||||
Смерць |
25 ліпеня 1564[1][2][…] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Род Габсбургаў | ||||||
Бацька | Філіп I Прыгожы[5] | ||||||
Маці | Хуана I Вар’ятка[5] | ||||||
Жонка | Ганна Ягелонка[5][6] | ||||||
Дзеці | Іаана Аўстрыйская[d][5], Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[5], Барбара Аўстрыйская[d], Маргарэт Аўстрыйская[d][7], Элеанора Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская[d], Магдаліна Аўстрыйская[d], Марыя Аўстрыйская[d], Фердынанд II[d], Ганна Аўстрыйская[5], Максіміліян II Габсбург[5], Елізавета Аўстрыйская, Іаган Аўстрыйскі[d][7], Алена Аўстрыйская[d] і Урсула фон Габсбург[d][7] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521, кароль рымлян з 1531, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558.
Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Германіi, якая падрывала пазіцыі імператарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоунай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі i гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасавання цэлібату i надання міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлігійнага міру 1555.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Брэслау для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).
У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.
Фердынанд у беларускай гісторыі[правіць | правіць зыходнік]
На венскім кангрэсе 1515, у выніку дыпламатычнай місіi Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага i вянгеpскага каpаля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміpа (шлюб заключаны ў 1521), i аб магчымасці пераходу Чэхіi i Венгpыі ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 i з 1553) жанаты з дачкамі Фердынанда i Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) i Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыі туркамі пры Мохачы ў 1526 i гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фердынанд абраны каpалём Чэхіi i Венгpыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго i венгерскага магната Янаша Запальяі, таксама абранага венгерскім каралём i падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіi, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў «сепаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні у 1528 адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астрожскага, які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, I. Перасветаў, які ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Iлья Астрожскі, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 1535—1539 у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Ferdinand I, Holy Roman Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Fernando I de Alemania // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532502 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 Lundy D. R. The Peerage
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Белы. Фердынанд I Габсбург // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: БелЭн.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд I Габсбург
Папярэднік: Людовік II Ягелон |
Кароль Багеміі 1526–1564 |
Пераемнік: Максіміліян II |
Папярэднік: Людовік II Ягелон |
Кароль Венгрыі 1526–1564 |
Пераемнік: Максіміліян II |
Папярэднік: Карл V Габсбург |
Кароль Італіі 1556–1564 |
Пераемнік: Максіміліян II |
Папярэднік: Карл V Габсбург |
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1558–1564 |
Пераемнік: Максіміліян II |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |