Стары мост (Гродна)
Стары мост | |
![]() Від на мост і стары горад | |
Каардынаты: 53°40′20″ пн. ш. 23°49′34″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
---|---|
Перасякае | Нёман |
Месца размяшчэння | Гродна |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 195 метраў |
Шырыня моста | 14 метраў |
Максімальная нагрузка | 3 тыс. адз./гадзіна |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1949 год |
Стары мост — аўтамабільны і пешаходны мост праз Нёман у Гродна. З'яўляецца самым старым мостам у Гродна. Быў пабудаваны 30 кастрычніка 1949 года[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы вялікі драўляны мост у Гродна праз раку Нёман, быў пабудаваны яшчэ ў першай палове XVI стагоддзя. Менавіта тады, у часы караля Стэфана Баторыя, ён быў намаляваны на гравюры М. Цюнта, па рысунках Адэльгаўзера 1568 года. Пазней, падчас адной з сярэднявечных войн, мост у Гродна быў разбураны[2].
Больш за тры стагоддзі ў Гродна не атрымоўвалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. У 1875 годзе пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве металічнага моста праз Нёман, па замове вайсковага ведамства архітэктарам Палазоўскім быў распрацаваны праект, а таксама пачаты выраб канструкцый і элементаў металічнага моста[2]. Будаўніцтва ажыццяўляў падрадчык з Варшавы, Рудзкі, пад наглядам старшыні гродзенскай вайсковай камісіі генерал-маёра князя Бегільдзеева. Кіраваў будаўніцтвам губернскі інжынер В. Ф. Нябольсін[3], актыўны ўдзел таксама прымаў архітэктар М. В. Раманаў[4].
Да 1908 года мост быў пабудаваны. Ён быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 194,6 м і шырынёй 22 м[5]. Мост быў названы «Пятроўска-Нікалаеўскім»[2].
Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе, мост быў падарваны сапёрамі рускай арміі, якая вяла ар’ергардныя баі з аўстра-венгерскімі войскамі. У міжваенныя гады, у 1935 годзе, мост быў адбудаваны пад кіраўніцтвам інжынера Б. Пяроцкага[2].
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе, мост быў падарваны нямецкімі войскамі, якія спрабавалі затрымаць вызваленне горада савецкімі войскамі. Мост у Гродна быў адбудаваны 30 кастрычніка 1949 года, злучыўшы сучасныя вуліцы Маставую і Гарнавых[5].
Да 1971 года асноўную транспартную нагрузку мост браў на сябе, пакуль не быў пабудаваны іншы мост, які злучае вуліцы Паповіча і Вясновую[1].
16 студзеня 2008 года Стары мост быў зачынены на рэканструкцыю[6]. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць моста склала 3 тысячы транспартных адзінак у гадзіну[7].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Марцинович, 2008
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Зачынены для пешаходаў (на рэканструкцыю) гродзенскі Стары мост.
- ↑ «Новый», Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, «Стары» мост
- ↑ Николай Венедиктович Романов (1863-1927) (руск.)
- ↑ 5,0 5,1 Гродно. Энциклопедический справочник, 1989
- ↑ Стары мост зачыніцца апоўначы (руск.) . Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Рэканструкцыя Старога моста ідзе ў Гродна (руск.) . Белта. Праверана 13 мая 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Марціновіч. Горадна, Горадзен, Гродна / Под ред. П. В. Гринчанко. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. — 112 с. — (Твае гарады, Беларусь). — 4 000 экз. — ISBN 978-985-02-0921-4.
- Гродно. Энциклопедический справочник / гл. ред. Шамякин І.. — Мн.:: БелСЭ, 1989. — 438 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-015-7.